Зайдзіце на https://drukarnik.app/. Напішыце слова замова або піўко. Націсніце на гэтае слова. Прачытайце падказку моўнага бота. Набярыце іншае слова, якое найчасцей ужываюць не ў адпаведнасці з правіламі беларускай літаратурнай мовы. Вам не падабаецца падказка (яна няпоўная, няправільная і г. д.) або яе наогул няма? Прапануйце сваю!
Фармат: слова або выраз + што з ім не так і якую падказку напісаць.
Моўны бот абнаўляецца НЕ штохвілінна і НЯМА гарантыі, што ваша падказка будзе ўхвалена. Як бы там ні было, ваш каментар — гэта спажыва для роздуму.
Памятайце: падказкі бота — пра самыя распаўсюджаныя памылкі, а не проста тлумачэнні слоў.
PS. Друкарнік (ён жа Drukarnik) хоча грошай, а вы не даяце. Хто вы пасля гэтага? Данацікі