[ моўны бот ]

Я не ведаю, як вітацца па-беларуску. Злыя не вітаюцца.
А паметку магу зрабіць «адабр.» (адабральнае) — як у ТСБЛМ. Зрабіць?

У адных слоўніках: клёпкі ў галаве не стае.
У другіх слоўніках: клёпкі ў галаве нестае.
Ну і як пісаць падказкі?

раз форум у нас па інвайтах, я выключыў гэтае абмежаванне

Ура ўра дзякуй!!

Цяпер друкарнік вылучае словы, якія ёсць толькі ў слоўніку Фёдара Піскунова (Вялікі слоўнік беларускай мовы: арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка). Пазаслоўнікавая лексіка, якую часта ўжываюць. Напрыклад: абдрукоўка.

1 Like

Даю падказку для пад абцасам. Даваў бы яшчэ для подкаблучник і каблучелло, але я не ведаю, як гэта па-беларуску. У Піскунова ёсць слова пантофлік, а Вікіпедыя піша пра Папялушку, якая губляе крышталёвы пантофлік (губляе шлёпанец?)…
Трэба званок сябру або дапамога зала. Сяброў у мяне няма.

1 Like

Трымай: падшлёпанец / падшлёпак / падшлапАк, падпантофлік / падпантофель / падпантофля.
Ёсць цямця-лямця — хай будзе і тэпця-мэпця (ад слова тэпцік).
Запісана ў стане трызнення: пантафляк, пантафэл / пантэфал, пантофалак, пантофлак.

Паспрабаваў разабрацца са словамі падаражэць і падаражаць. Калі я напісаў лухту, скажыце мне пра гэта.

Хто кажа «з наступаючым Новым годам!» — для іх будзе асобная патэльня ў пекле.

Дзе ў гэтых вашых падручніках напісана, калі трэба казаць наўрад, а калі наўрад ці? Дайце мне прыгожа сфармуляванае правіла.

Ніхто не ведае, як правільна: два тыдні таму назад, два тыдні таму, два тыдні назад

IT-слоўнік. Хай будзе.

Яшчэ адна лізабэта?

Цікава, колькі ўжо год фразе “Хаця Старнік ужо год робіць клавіятуру для смартфонаў”?)

Чаму яшчэ адна, калі тая ж самая? :slight_smile:
Дык «аплікацыю Друкарнік» зрабілі. Праўда, ёсць нюанс: не як клавіятуру для смартфонаў, а як сайт для кампутараў. З моўным ботам і шл націскамі.

Цяпер ніхто не напіша перадзамова. Буду лячыць вас шэптамі — замовы моўнага бота самыя цудадзейныя!
А хто так напіша, за імі па горадзе будуць шаленцы бегаць, як у фільме Weapons. Мне толькі валасы вашыя раздабыць трэба…

Часта пішуць “наконт” праз прабел. Чаму няма падказкі на гэты конт?

Таму што друкарнікам карыстаюцца 20 чалавек. Таму што данаты не дацягваюць да 16 еўра штомесяц на хостынг. Таму што я сяджу без грошыкаў, без півасіка і без чыпсікаў. Мне не да падказак.

гык — выдумка інтэрнэтаў, няма такога слова ў гаворках. А вось «хуй» яшчэ як беларускае слова, як і «блядзь», «пізда», «ябаць»

1 Like

правіл мульён можна дадаць агулам. Глядзіце Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. — Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне / Аўт.-склад. Г. У. Арашонкава, В. П. Лемцюгова.— Мн.: ПУП «РАДЫЁЛА-плюс», 2005.— 448 с.
ISBN 985-448-053-4.
і іншыя крыніцы, вельмі шмат усяго. Я вяду таблічкі па розных такіх момантах, яшчэ і лаянку збіраю асобна і грунтоўна. Магу прынамсі даць таблічку з усякім букваедствам па памылках

1 Like

ладна, апублічыў у тві і мастадоне. Вось вам

1 Like