IT-слоўнік: абмеркаванне

IT-слоўнік на сайце drukarnik.app — гэта кампіляцыя камп’ютарных гласарыяў. Дапамагае рабіць пераклады англамоўных IT-праектаў на беларускую мову. Крыніца: гугл-табліца Гласарый і стайлгайд. Беларуская ІТ-тэрміналогія.

Айці-слоўнік не дасканалы, але айці-супольнасць можа яго ўдасканаліць. Няправільны або няўдалы (на вашу думку) пераклад тэрміна, недакладнасці, памылкі друку — усё гэта можна выправіць. Прапановы дадаць нейкі тэрмін таксама разглядаюцца. Спадзяёмся.

Калі заўвагі слушныя і калі пашанцуе, аўтар табліцы @buljion прыслухаецца. А калі праігнаруе, то будзе яму айці-анафема.

1 Like

YouTube Slideshow Creator — Стваральнік слайд-шоу YouTube
slide show — слайд-шоў
трэба нарэшце выбраць: шоу або шоў

feed — ЛЕНТА навін?

endpoint — канцЫвы пункт

абнавіў у таблічцы. Толькі «слайд-шоу» або «паказ слайдаў»

1 Like

выпраўлена, толькі стужка і канал

1 Like

выпраўлена, пераправерыў у гугла

1 Like

А чаму не шоу? Граматычная база з гэтых двух толькі шоу ведае

шоу*, я дурны, думаю адно, а пішу — другое

1 Like

А, разумею, сам ледзь так не напісаў, пакуль каментаваў)

IT-слоўнік не шукае ў полі ЗАЎВАГІ, але ці можна ў тэрміне aim напісаць слОваформы? Дзякуй за слоўнік!

1 Like

А я дагэтуль не разумею, чаму шоУ, але андэграЎнд.

паправіў заўвагу

1 Like

“endpoint канцавы пункт. Як па-мне, тэрмін няўдалы. А як перакладаць starting and ending endpoints? Можа «гранічны пункт»?”

Пра пераклад не скажу, бо не ведаю, а пра “па-мне” скажу: тут злучок лішні.

1 Like

У граматычнай базе БНК - правіл, а не правілаў.

Закінуў я ў гэты ваш друкарнік заўвагі да слова may. У мяне ёсць пытанні: Sasung, склаўшайся, вольны стаўленне, з большага.

Няма тэрміна data center (data centre).

мейсца дадзеных

каментарыі паправіў

data center дадаў