гэта не зразумеў
@bielarusajed прыдумаў і зрабіў пімпачку, якая пераносіць IT-слоўнік — на камп’ютарах так зручней. Вы павінны абняць Беларусаеда і шапнуць на вушка тры словы: ты такі класны / дзякуй табе вялікі / мы любім цябе (можна і тое, і тое, і тое). А калі яшчэ і накідаеце 100 долараў, ён дадасць англійска-беларускі слоўнік (але гэта не 100%).
Ды я і так зраблю, калі не памру раней. А пакуль што мне трэба ў Варшаве падбуханым перайсці дарогу на пераходзе без свтелафра.
Я пажартаваў, як няправільна перакласці data center. Дарэчы, часта пішуць дата-цэнтр. Яшчэ можна інфацэнтр, але інфацэнтры ў гандлёвых цэнтрах.
Не можа быць выразу “склаўшаяся тэрміналогія”, як і не можа быць слова “прыеўшуюся” (у другой таблічцы).
Вам любы коуч скажа, што хваліць трэба ўчынкі, а не чалавека. І абдымаць трэба дзяўчат, а не хлопцаў. 8 сакавіка!!!
Ого, дык гэта ж цяпер @buljion можа кожны дзень пісаць @bielarusajed “гэй, гультай, я там абнавіў табліцу, а ты на сайце не абнавіў!” І тады Беларусаед на працоўным сазвоне скажа начальніку “слухай, ды хай яно ляснецца ўсё! мне трэба пэт-сайд-праект рабіць”. Дэманстратыўна адключыцца і пойдзе абнаўляць IT-слоўнік на сайце… )))
Амаль так і будзе
Пакідаць для фідбэку спасылку на форум з закрытай рэгістрацыяй гэта, эм… цікавае рашэнне.

Ёсць фідбэк адкрыты, ёсць фідбэк закрыты, а ёсць адкрыта-закрыты. ![]()
Хто захоча, той спытае. А хто не спытае, значыць ім і не трэба.
“Захацець” у гэтым кантэксце значыць быць гатовым правесці невялікае раследаванне, каб знайсці іншае месца, дзе можна напісаць аўтарам, на аснове даных з Фразніка?)
Замянілі спасылкай на email.
ну як, усё можа быць, проста няслоўнікавае, размоўнае, нестабільнае. Вы так ужо не ўчытвайцеся ў мае каментарыі, там усё ж аўтарская мова ўжо
Але я мб папраўлю, падумаю
Daily active users (shows the number of unique users that use your app every day): 20.
Колькі з іх айцішнікаў? Два? Навошта гэта ўсё? Дайце мне яду.