Breaking Bad па-беларуску (2008-2013)

Рабіце са мной што хочаце, але мне абсалютна не падабаецца варыянт “На ўсе застаўкі”. Тады ўжо лепш “На ўсю катушку” (дзякуй Фразніку).
Я працягваю шукаць “дасканалы” варыянт. І запісваю паціху. Так, я вар’ят, і што вы мне зробіце?

Сцэнарыст Vince Gilligan растлумачыў, што выраз азначае “to raise hell”:

  1. Павесці сябе некантралявана і спарадзіць праблемы; дзейнічаць дзіка, выклікаць страшэнны беспарадак.
    Jesse Pinkman: “Some straight like you, giant stick up his ass, all a sudden at age what, 60? He’s just gonna break bad?”
  2. Падымаць шум, учыніць скандал, нарабіць вэрхалу, узняць крык, падняць гвалт, усчаць лямант, пачаць лаянку, набуяніць, азвярэць. Голасна і раззлавана пратэставаць супраць чаго-н.; моцна спрачацца або выказваць патрабаванні; лаяць, лаяцца, сварыцца або дакараць, папракаць, прыдзірацца, чапляцца; голасна скардзіцца, выказваць незадаволенасць.
  • Нарабіць ліха / Наварыць ліха (наварыць піва — распачаць складаную, непрыемную справу)
  • Са словам «пекла»: У пекла напрасцяк / Збочыць у пекла (Скрочыць у пекла) / Крочыць пеклам (праз пекла) / Крокам праз пекла / Скаціцца ў пекла / Спусціцца ў пекла / Пайсці пеклам (ПП), Шалёны шлях (ШШ) / Робячы пекла (Зрабіць пекла)
  • Выдуманыя словы: Прапекліць наскрозь / Ліхануць ушчэнт / Лютануць дашчэнту
  • Ашалець дарэшты / Рабіцца (робячыся) злыднем

PS. Трэба будзе больш уважліва пашукаць у фразеалагізмах…

1 Like

Як ідэя: збочыць са шляху (трэба дадумаць).
Бо тут таксама можа аб’ядноўвацца сэнс “звярнуць са сцежкі”, стаць крымінальнікам.
А таксама і сэнс пайсці ў поўны разнос ігнаруючы ўсе нормы.

1 Like

Або: Апусціцца (у пекла) :smiley:

Суцэльны піздос.
Куламеса і халэмус.
Куламеса і капэрус (КК).

1 Like

гэта табе не гагінг, так.

«Наварыць ліха» прам харашо

1 Like

Пачалі агучваць серыял Breaking Bad, ужо выклалі першую серыю. У самым пачатку агучкер кажа: “Брэйкінг Бэд, сезон першы, эпізод першы, агучка студыі Анучка”. Дык прыбеглі каментатары і сказалі, што эпізод гэта русізм. Няма жадання далей агучваць, адбілі ўсю ахвоту.