Вінс Гіліган, навошта ты зноў робіш гэта з намі? Мы яшчэ не прыдумалі, як перакласці назву Breaking Bad, а ты ўжо падкідваеш нам нейкі Pluribus…
Сюжэт: Галоўная гераіня — самы няшчасны чалавек на Зямлі, якраз ёй выпадае ратаваць свет ад шчасця. Такі вось серыял. Без крыміналу, без метамфетаміну, без шчасця. Як і наша гаротнае жыццё.
Лацінскі выраз E pluribus unum можна перакласці так: З мноства — адно.
Сёння выраз трактуюць як адзінства нацыі (разнастайнасць людзей стварае цэласць, адну краіну і ўсё такое). З 1782 года фраза лічылася неафіцыйным нацыянальным дэвізам ЗША (на амерыканскіх грашах з 1795), у 1956 годзе Кангрэс ЗША зацвердзіў іншую фразу — In God We Trust.
Ну і як гэта перакладаць?
Плурыбус? Плюрыбус? Мноства? Процьма? Безліч? Сціжма? Плойма? Плаймота?
Ну, улічваючы, што слова лацінскае, можна не перакладаць наогул)
Сціжма мае “і” пасярэдзіне, якое можна на 1 замяніць, як у той назве, але я не ўпэўнены, што яно цалкам падыходзіць па сэнсу. Мноства, здаецца, будзе па сэнсу бліжэй за ўсё, але там “і” няма, хаця не тое каб гэта мела вялікае значэнне. Калі вельмі моцна захацець, можна паспрабаваць стылізаваць “о” пад што-небудзь з сэнсам аб’яднання/адзінства (але гэта мб будзе ўжо зашмат).
Навукоўцы атрымліваюць загадкавы сігнал з космасу і спрабуюць яго расшыфраваць. Падчас даследаванняў яны ствараюць нешта накшталт віруса, які выходзіць за межы лабараторыі і заражае ўсё чалавецтва. Людзей паглынае глабальны розум, індывідуальнасць знікае, кожны чалавек робіцца бяздумнай часткай вялікага калектыву і лічыць сябе шчаслівым. У свеце літаральна адзінкі маюць імунітэт ад гэтай заразы, сярод іх — нездаволеная жыццём пісьменніца Кэрал «чаго цябе шчасце дрэнчыць?» Стурка. Безліч інфіцыраваных імкнецца ашчаслівіць ацалелых і далучыць да безаблічнага «мы». Здаецца, толькі Кэрал хоча высветліць, што за халера адбываецца і як выратавацца ад такога «шчасця»…
Расейскі пераклад: «Одна из многих» (відаць, каб было блізка да «Одни из нас»).
У серыяле ёсць асобіна Зося. Вінс Гіліган, прызнавайся, у цябе беларускія карані?
А як “глабальны розум” называюць у арыгінале на англійскай? Мо там агульная (усеагульная, супольная) свядомасць? Калектыўны інтэлект? Мо там устойлівы тэрмін, які-небудзь hive mind…
Well, uh… you people are brainwashed, is what you are. I mean… what could possibly be so great about this mind meld of yours? Actually, let me guess. It’s, uh… it’s all beautiful scenery, and you feel nothing but contentment.
From the Star Trek franchise, where the term was first used in 1966 for a telepathic ability possessed by the alien race of Vulcans to share thoughts and feelings with another individual.
Раз ёсць уцечка мазгоў, то хай будзе і сцечка мазгоў. У адзін вялікі АДНАМОЗГ.
Я спытаў ШІ, які варыянт найлепшы (я спецыяльна напісаў абы-што): Камуністус, Камунас, Калхозус, Строем і з песняй рушылі ў калгас, Усміхацца і хадзіць строем, Усміхаемся і строімся, Усміхізм, Усмешкус.
Дарэчы, наконт расейскай назвы “Адна з многіх”. Гэты выраз, здаецца, азначае “нічым не вылучаецца сярод іншых”. Але Кэрал не такая, як усе, яна асаблівая. Назва супярэчыць сюжэту? Калі б назвалі “З многіх — адна”, то зусім іншы сэнс, не?