Фільмы, якія варта паказваць дзецям у школах падчас навучання. Навучальны год мае 35 тыдняў, як мінімум адзін фільм штотыдзень на працягу 10 гадоў — гэта 350 кінашэдэўраў (сусветная класіка). Як толькі дзяржава саспее да школьных кінапаказаў, у нас ужо будзе спіс фільмаў, якія трэба прафесійна перакласці на беларускую мову.
Кожны фільм павінен адпавядаць класу (узроставы цэнз) і школьнай праграме. Калі, напрыклад, праходзяць тэму Халакосту, трэба паказваць «Спіс Шындлера» (Schindler’s List, 1993, рэж. Стывен Спілберг). Калі вучням расказваюць пра Чарнобыльскую катастрофу, трэба паказваць міні-серыял «Чарнобыль» (HBO, 2019).
Чаму варта ладзіць школьныя кінапаказы:
- Гледзячы фільмы па-беларуску, школьнікі вывучаюць беларускую мову. Навуковы факт: чым больш моў ведае чалавек, тым лепш для разумовых здольнасцей.
- Свет можна пазнаваць не толькі праз кнігі, але і праз фільмы. Новыя ўражанні, новыя ідэі. Вучоба будзе больш цікавай, калі да падручнікаў дадаць захапляльнае кіно. На ўроку гісторыі раскажуць пра гладыятараў, а Рыдлі Скот пакажа гладыятараў.

- Узнікае звычка глядзець кіно ў кіно, а не на смартфоне. І гэта добра, бо кіно трэба глядзець у кіно.
- Найлепшыя фільмы на вялікім экране з шыкоўным гукам і цудоўнай карцінкай — гэтак адмалку будзе фармавацца добры густ і разуменне, што такое файны фільм і што такое кепскі. Калі хтосьці захоча працаваць у кінаіндустрыі, то ўжо будзе мець добрую базавую «нагледжанасць». Каб рабіць файнае кіно, трэба вучыцца ў прафесіяналаў. У школьных кіназалах можна азнаёміцца з творчасцю знакамітых сцэнарыстаў і рэжысёраў, акцёраў і касцюмераў, аператараў і кампазітараў. Спілберг стаў рэжысёрам, таму што ў дзяцінстве яму паказалі магію кіно ў кінатэатры.

- У выніку атрымліваем станоўчае стаўленне да роднай мовы і больш прыхільнікаў беларушчыны.
Хто паглядзіць больш за 80% з гэтага спіса, экзамен па беларускай мове не здае (у сэнсе не мусіць здаваць, а не тое, што вы падумалі).
*Спіс будзе дапаўняцца (100/350). Пераклад назваў не канчатковы.
*Дакументалкі будуць у асобным спісе.
Нумарацыя:
Т5/К1 азначае “тыдзень 5-ы, клас 1-ы”.
Пачатак верасня — гэта першы навучальны тыдзень.
Т1/К1. Анімацыя [0+].
Кароль леў / The Lion King (1994) / Король лев.
Рэж. Роджэр Алерс, Роб Мінкоф.
Т2/К1. Анімацыя [0+].
Аладзін / Aladdin (1992) / Аладдин.
Рэж. Рон Клементс, Джон Маскер.
Т3/К1. Анімацыя [0+].
Кунг-фу Панда / Kung Fu Panda (2008) / Кунг-фу Панда.
Рэж. Марк Осбарн, Джон Стывенсан.
Т4/К1. Анімацыя [0+].
Кунг-фу Панда 2 / Kung Fu Panda 2 (2011) / Кунг-фу Панда 2.
Рэж. Джэніфер Ю Нэльсан.
Т5/К1. Анімацыя [6+].
Кунг-фу Панда 3 / Kung Fu Panda 3 (2016) / Кунг-фу Панда 3.
Рэж. Алесандра Карлоні, Джэніфер Ю Нэльсан.
Т6/К1. Анімацыя [0+].
Мадагаскар / Madagascar (2005) / Мадагаскар.
Рэж. Эрык Дарнел, Том МакГрат.
Т7/К1. Анімацыя [0+].
Мадагаскар 2: Збегчы ў Афрыку / Madagascar: Escape 2 Africa (2008) / Мадагаскар 2.
Рэж. Эрык Дарнел, Том МакГрат.
Т8/К1. Анімацыя [0+].
Мадагаскар 3: Шукаюцца ў Еўропе (Вышук у Еўропе, Еўрапейскі вышук, Шукае ўся Еўропа?) / Madagascar 3: Europe’s Most Wanted (2012) / Мадагаскар 3.
Рэж. Эрык Дарнел, Том МакГрат, Конрад Вернан.
Т9/К1. Анімацыя [6+].
Разбуральнік Ральф / Wreck-It Ralph (2012) / Ральф.
Рэж. Рыч Мур.
Т10/К1. Анімацыя [6+].
Дзікая рабатэса / The Wild Robot (2024) / Дикий робот.
Рэж. Крыс Сандэрс.
Т11/К1. Анімацыя [0+].
УАЛЛ·І / WALL·E (2008) / ВАЛЛ·И.
Рэж. Эндру Стэнтан.
Т12/К1. Анімацыя [6+].
Гісторыя цацак / Toy Story (1995) / История игрушек.
Рэж. Джон Ласэтэр.
Т13/К1. Анімацыя [6+].
Гісторыя цацак 2 / Toy Story 2 (1999) / История игрушек 2.
Рэж. Джон Ласэтэр, Эш Брэнан, Лі Анкрыч.
Т14/К1. Анімацыя [0+].
Гісторыя цацак 3 / Toy Story 3 (2010) / История игрушек: Большой побег.
Рэж. Лі Анкрыч.
Т15/К1. Анімацыя [6+].
Звярынск (Звератопія) / Zootopia (2016) / Зверополис.
Рэж. Байран Говард, Рыч Мур, Джарэд Буш.
Т16/К1. Анімацыя [0+].
У пошуках Нэма / Finding Nemo (2003) / В поисках Немо.
Рэж. Эндру Стэнтан, Лі Анкрыч.
Т17/К1. Анімацыя [6+].
Карпарацыя монстраў / Monsters, Inc. (2001) / Корпорация монстров.
Рэж. Піт Доктэр, Дэвід Сілверман, Лі Анкрыч.
Т18/К1. Анімацыя [0+].
Рататуй / Ratatouille (2007) / Рататуй.
Рэж. Брэд Бёрд, Ян Пінкава.
Т19/К1. Анімацыя [0+].
Агідны я / Despicable Me (2010) / Гадкий я.
Рэж. П’ер Кофан, Крыс Рэно.
Т20/К1. Анімацыя [0+].
Агідны я 2 / Despicable Me 2 (2013) / Гадкий я 2.
Рэж. П’ер Кофан, Крыс Рэно.
Т21/К1. Анімацыя [6+].
Агідны я 3 / Despicable Me 3 (2017) / Гадкий я 3.
Рэж. Кайл Балда, П’ер Кофан, Эрык Гуільён.
Т22/К1. Анімацыя [6+].
Агідны я 4 / Despicable Me 4 (2024) / Гадкий я 4.
Рэж. Крыс Рэно, Патрык Дэлаж.
Т23/К1. Анімацыя [0+].
Жалезны волат / The Iron Giant (1999) / Стальной гигант.
Рэж. Брэд Бёрд.
Т24/К1. Анімацыя [6+].
Міньёны / Minions (2015) / Миньоны.
Рэж. Кайл Балда, П’ер Кофан.
Т1/К2. Анімацыя [6+].
Як прыручыць дракона / How to Train Your Dragon (2010) / Как приручить дракона.
Рэж. Дын ДэБлуа, Крыс Сандэрс.
Т2/К2. Анімацыя [0+].
Як прыручыць дракона 2 / How to Train Your Dragon 2 (2014) / Как приручить дракона 2.
Рэж. Дын ДэБлуа.
Т3/К2. Анімацыя [6+].
Як прыручыць дракона 3: Схаваны свет / How to Train Your Dragon: The Hidden World (2019) / Как приручить дракона 3.
Рэж. Дын ДэБлуа.
Т4/К2. Анімацыя [0+].
Ліла і Стыч / Lilo & Stitch (2002) / Лило и Стич.
Рэж. Дын ДэБлуа, Крыс Сандэрс.
Т9/К3. Фільм [6+].
Каспер / Casper (1995) / Каспер.
Рэж. Брэд Сілберлінг.
Т10/К3. Фільм [0+].
Іншапланетнік / E.T. the Extra-Terrestrial (1982) / Инопланетянин.
Рэж. Стывен Спілберг.
Т35/К3. Фільм [10+].
Бясконцая гісторыя / The Neverending Story (1984) / Бесконечная история.
Рэж. Вольфганг Петэрсан.
Т1/К4. Анімацыя [6+].
Шрэк / Shrek (2001) / Шрек.
Рэж. Эндру Адамсан, Вікі Джэнсан.
Т2/К4. Анімацыя [6+].
Шрэк 2 / Shrek 2 (2004) / Шрек 2.
Рэж. Эндру Адамсан, Кэлі Эсбэры, Конрад Вернан.
Т3/К4. Анімацыя [6+].
Чалавек-павук: Павусветы / Spider-Man: Into the Spider-Verse (2018) / Человек-паук: Через Вселенные.
Рэж. Боб Персічэці, Пітэр Рэмсі, Родні Ротман.
Т4/К4. Анімацыя [6+].
Чалавек-павук: Праз павусветы / Spider-Man: Across the Spider-Verse (2023) / Человек-паук: Паутина вселенных.
Рэж. Жуакін Душ Сантуш, Кемп Паўэрс, Джасцін К. Томпсан.
Т5/К4. Анімацыя [6+].
Клёпкі ў галаве / Inside Out (2015) / Головоломка.
Рэж. Піт Доктэр, Роні Дэль Кармэн.
Т6/К4. Анімацыя [6+].
Клёпкі ў галаве 2 / Inside Out 2 (2024) / Головоломка 2.
Рэж. Келсі Ман.
Т1/К5. Фільм [0+].
Шукальнікі страчанага каўчэга / Raiders of the Lost Ark (1981) / В поисках утраченного ковчега.
Рэж. Стывен Спілберг.
Т2/К5. Фільм [0+].
Індыяна Джонс і Храм лёсу / Indiana Jones and the Temple of Doom (1984) / Индиана Джонс и Храм судьбы.
Рэж. Стывен Спілберг.
Т3/К5. Фільм [0+].
Індыяна Джонс і апошні крыжовы паход / Indiana Jones and the Last Crusade (1989) / Индиана Джонс и последний крестовый поход.
Рэж. Стывен Спілберг.
Т1/К6 (якраз па школьнай праграме праходзяць прадмет Сусветная гісторыя, раздзел Джэдаізм). Фільм [0+].
Зорныя войны (Эпізод IV - Новая надзея) / Star Wars (1977) / Звёздные войны.
Рэж. Джордж Лукас.
Т2/К6. Фільм [0+].
Зорныя войны: Эпізод V - Імперыя б’е ў адказ / Star Wars: Episode V - The Empire Strikes Back (1980) / Звёздные войны: Эпизод 5 - Империя наносит ответный удар.
Рэж. Ірвін Кершнер.
Т3/К6. Фільм [0+].
Зорныя войны: Эпізод VI - Вяртанне джэдая / Star Wars: Episode VI - Return of the Jedi (1983) / Звёздные войны: Эпизод 6 - Возвращение Джедая.
Рэж. Рычард Маркуанд.
Т4/К6. Фільм [0+].
Зорныя войны: Эпізод I - Уяўная пагроза / Star Wars: Episode I - The Phantom Menace (1999) / Звёздные войны: Эпизод I - Скрытая угроза.
Рэж. Джордж Лукас.
Т5/К6. Фільм [0+].
Зорныя войны: Эпізод II - Атака клонаў / Star Wars: Episode II - Attack of the Clones (2002) / Звёздные войны: Эпизод II - Атака клонов.
Рэж. Джордж Лукас.
Т6/К6. Фільм [12+].
Зорныя войны: Эпізод III - Помста сітхаў / Star Wars: Episode III - Revenge of the Sith (2005) / Звёздные войны: Эпизод III - Месть ситхов.
Рэж. Джордж Лукас.
Т7/К6. Фільм [12+].
Гары Потэр і філасофскі камень / Harry Potter and the Philosopher’s Stone (2001) / Гарри Поттер и философский камень.
Рэж. Крыс Каламбус.
Т13/К6. Анімацыя [0+].
Кот у ботах / Puss in Boots (2011) / Кот в сапогах.
Рэж. Крыс Мілер.
Т14/К6. Анімацыя [10+].
Кот у ботах: Апошняе жаданне / Puss in Boots: The Last Wish (2022) / Кот в сапогах 2: Последнее желание.
Рэж. Джоэль Кроўфард, Хануэль Меркада.
Т15/К6. Анімацыя [12+].
Ральф ламае інтэрнэт (псуе, разбурае, руйнуе, нішчыць?) / Ralph Breaks the Internet (2018) / Ральф против Интернета.
Рэж. Філ Джонстан, Рыч Мур.
Т16/К6. Фільм [6+].
Танцы з ваўкамі / Dances with Wolves (1990) / Танцующий с волками.
Рэж. Кевін Костнер.
Т1/К7. Фільм [12+].
Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка / The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring (2001) / Властелин колец: Братство кольца.
Рэж. Пітэр Джэксан.
Т2/К7. Фільм [12+].
Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы / The Lord of the Rings: The Two Towers (2002) / Властелин колец: Две крепости.
Рэж. Пітэр Джэксан.
Т3/К7. Фільм [12+].
Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля / The Lord of the Rings: The Return of the King (2003) / Властелин колец: Возвращение короля.
Рэж. Пітэр Джэксан.
Т4/К7. Фільм [12+].
Піраты Карыбскага мора: Праклён Чорнай жамчужыны / Pirates of the Caribbean: The Curse of the Black Pearl (2003) / Пираты Карибского моря: Проклятие Чёрной жемчужины.
Рэж. Гор Вярбінскі.
Т5/К7. Фільм [12+].
Піраты Карыбскага мора: Куфар мерцвяка / Pirates of the Caribbean: Dead Man’s Chest (2006) / Пираты Карибского моря: Сундук мертвеца.
Рэж. Гор Вярбінскі.
Т6/К7. Фільм [12+].
Піраты Карыбскага мора: На ўскрайку свету / Pirates of the Caribbean: At World’s End (2007) / Пираты Карибского моря: На краю света.
Рэж. Гор Вярбінскі.
Т10/К7 (паказваць на Дзяды, 2-га лістапада). Анімацыя [12+].
На тым свеце (Падарожжа на той свет? Падарожжа на Дзяды? Падарожжа да памерлых? Сямейная таямніца? Свет нябожчыкаў? Душы нябожчыкаў? Жывыя душы? Дзень мёртвых? Памяць пра мёртвых? Помніць продкаў?) / Coco (2017) / Тайна Коко.
Рэж. Лі Анкрыч, Эдрыян Моліна.
Т11/К7 (паказваць 5-га лістапада, самі здагадайцеся чаму). Фільм [12+].
Назад у будучыню / Back to the Future (1985) / Назад в будущее.
Рэж. Роберт Земекіс.
Т12/К7. Фільм [12+].
Назад у будучыню 2 / Back to the Future Part II (1989) / Назад в будущее 2.
Рэж. Роберт Земекіс.
Т13/К7. Фільм [16+].
Назад у будучыню 3 / Back to the Future Part III (1990) / Назад в будущее 3.
Рэж. Роберт Земекіс.
Т14/К7. Фільм [12+].
Дзюна: Частка першая / Dune: Part One (2021) / Дюна.
Рэж. Дэні Вільнёў.
Т15/К7. Фільм [16+].
Дзюна: Частка другая / Dune: Part Two (2024) / Дюна: Часть вторая.
Рэж. Дэні Вільнёў.
Т17/К7. Фільм [12+].
Адзін дома / Home Alone (1990) / Один дома.
Рэж. Крыс Каламбус.
Т18/К7. Анімацыя [10+].
Клаус / Klaus (2019) / Клаус.
Рэж. Серхіа Паблас, Карлас Марцінес Лопес.
Т1/К8. Фільм [0+].
Форэст Гамп / Forrest Gump (1994) / Форрест Гамп.
Рэж. Роберт Земекіс.
Т2/К8. Фільм [12+].
Тытанік / Titanic (1997) / Титаник.
Рэж. Джэймс Кэмеран.
Т3/К8. Фільм [12+].
Інтэрстэлар / Interstellar (2014) / Интерстеллар.
Рэж. Крыстафер Нолан.
Т4/К8. Фільм [12+].
Інцэпцыя (назвы Нолана не перакладаюцца, глядзіце фільмаграфію) / Inception (2010) / Начало.
Рэж. Крыстафер Нолан.
Т15/К9. Фільм [14+].
Прывід / Ghost (1990) / Привидение.
Рэж. Джэры Цукер.
Т16/К9. Фільм [14+].
Недатыкальныя (?) / Intouchables (2011) / 1+1.
Рэж. Аліўе Накаш, Эрык Таледана.
Т23/К9 (паказваць 2-га лютага). Фільм [12+].
Дзень сурка / Groundhog Day (1993) / День сурка.
Рэж. Гаральд Рэйміс.
Т24/К9. Фільм [12+].
Мяжа прышласці (?) / Edge of Tomorrow (2014) / Грань будущего.
Рэж. Даг Лайман.
Т1/К10. Фільм [16+].
Тэрмінатар / The Terminator (1984) / Терминатор.
Рэж. Джэймс Кэмеран.
Т2/К10. Фільм [16+].
Тэрмінатар 2: Судны дзень / Terminator 2: Judgment Day (1991) / Терминатор 2: Судный день.
Рэж. Джэймс Кэмеран.
Т3/К10. Фільм [16+].
Матрыца / The Matrix (1999) / Матрица.
Рэж. Лана Вачоўскі, Лілі Вачоўскі.
Т4/К10. Фільм [18+].
Чужынец / Alien (1979) / Чужой.
Рэж. Рыдлі Скот.
Т5/К10. Фільм [16+].
Чужынцы / Aliens (1986) / Чужие.
Рэж. Джэймс Кэмеран.
Т6/К10. Фільм [16+].
Драпежнік / Predator (1987) / Хищник.
Рэж. Джон МакЦірнан.
Т7/К10. Фільм [18+].
Гладыятар / Gladiator (2000) / Гладиатор.
Рэж. Рыдлі Скот.
Т8/К10. Фільм [16+].
Адважнае сэрца / Braveheart (1995) / Храброе сердце.
Рэж. Мэл Гібсан.
Т9/К10. Фільм [16+].
Апошні самурай / The Last Samurai (2003) / Последний самурай.
Рэж. Эдвард Цвік.
Т10/К10. Фільм [16+].
Леон / Léon (1994) / Леон.
Рэж. Люк Бесон.
Т11/К10. Фільм [18+].
Ратаванне шарагоўца Раяна / Saving Private Ryan (1998) / Спасти рядового Райана.
Рэж. Стывен Спілберг.
Т12/К10. Фільм [18+].
Крымінальнае чытво / Pulp Fiction (1994) / Криминальное чтиво.
Рэж. Квенцін Таранціна.
Т13/К10. Фільм [18+].
Байцоўскі клуб / Fight Club (1999) / Бойцовский клуб.
Рэж. Дэвід Фінчэр.
Т14/К10. Фільм [16+].
Канцавы прыпынак / Final Destination (2000) / Пункт назначения.
Рэж. Джэймс Вонг.
Т15/К10. Фільм [18+].
Канцавы прыпынак 2 / Final Destination 2 (2003) / Пункт назначения 2.
Рэж. Дэвід Р. Эліс.
Т16/К10. Фільм [16+].
Вар’ят Макс: Дарога лютасці / Mad Max: Fury Road (2015) / Безумный Макс: Дорога ярости.
Рэж. Джордж Мілер.
Т17/К10. Фільм [16+].
Уцёкі з Шаушэнка / The Shawshank Redemption (1994) / Побег из Шоушенка.
Рэж. Фрэнк Дарабонт.
Т18/К10. Фільм [18+].
Апакаліпсіс цяпер / Apocalypse Now (1979) / Апокалипсис сегодня.
Рэж. Фрэнсіс Форд Копала.
Т19/К10. Фільм [18+].
Сем / Se7en (1995) / Семь.
Рэж. Дэвід Фінчэр.
Т20/К10. Фільм [16+].
Палёт над гняздом зязюлі / One Flew Over the Cuckoo’s Nest (1975) / Пролетая над гнездом кукушки.
Рэж. Мілаш Форман.
Т21/К10. Фільм [18+].
Твар са шрамам / Scarface (1983) / Лицо со шрамом.
Рэж. Браян Дэ Пальма.
Т22/К10 (27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту). Фільм [16+].
Спіс Шындлера / Schindler’s List (1993) / Список Шиндлера.
Рэж. Стывен Спілберг.
Т23/К10. Фільм [17+].
Лютасць / Fury (2014) / Ярость.
Рэж. Дэвід Эер.
Т24/К10. Фільм [16+].
Моцны арэшак (Хоць парвуся, ды не скаруся) / Die Hard (1988) / Крепкий орешек.
Рэж. Джон МакЦірнан.
Т25/К10. Фільм [16+].
Чалавек па імені Увэ / En man som heter Ove (2015) / Вторая жизнь Уве.
Рэж. Ханес Холм.
Т26/К10. Фільм [16+].
Амерыканская гісторыя Х / American History X (1998) / Американская история Икс.
Рэж. Тоні Кэй.
Т27/К10. Фільм [16+].
Праўдзівая хлусня / True Lies (1994) / Правдивая ложь.
Рэж. Джэймс Кэмеран.