Кінаспіс Топ 35*10 (для школ)

Зашмат прыквелаў-сіквелаў, як для школьнай праграмы, зашмат Галівуда (калі мы ставім сабе мэтай пашыраць кругагляд, добра было б звярнуцца да фільмаў краін, акрамя ЗША), і замала фільмаў пра нацызм :face_savoring_food: (прабачце, амбасадарка “Чорнай кнігі” Верховена, давайце не Быкавым адным траўмаваць школьнікаў).
Ну і ў дагонку, а як часта яго абнаўляць? Пакуль кіно маладое мастацтва, але наколькі актуальным будзе ў 2030-м “Тэрмінатар” ці ”Палёт над гняздом зязюлі”? Колькі людзей у 1975-м глядзелі кіно выпуску 1925-га?

1 Like

Гэты спіс — проста як прыклад, яго можна сто разоў перапісаць. У першую чаргу ставіцца за мэту магчымасць пачуць і адчуць смак роднай мовы з кінаэкранаў, дзякуючы прафесійна зробленаму беларускамоўнаму дубляжу. Спачатку нязвыкла і дзеці будуць смяяцца, потым палюбяць. Каб школьнікам было цікава, трэба паказваць цікавае масавае кіно, якое глядзіць увесь свет — а гэта (падабаецца нам ці не) збольшага якраз Галівуд. Хаця не спрачаюся, шмат добрых стужак зроблена не толькі ў ЗША.

Так, трэба паказваць і прыквелы, і сіквелы. Будуць у сусветным кантэксце, будуць ведаць гісторыю кіно і ўсе знакамітыя франшызы. Паказваць экранізацыі Толкіна, прапанаваць пачытаць Толкіна. Паказваць экранізацыі Роўлінг, прапанаваць пачытаць Роўлінг. Па-беларуску, вядома ж. Фільмы, якія спадабаліся найбольш, можна паўторна паказваць на мове арыгінала — няхай і англійскую добра ведаюць.

Замала фільмаў пра нацызм? Можна дадаць “Ідзі і глядзі” Клімава, “Жыццё цудоўнае” Беніньі, тую ж “Чорную кнігу” Верховена. Абнаўляць спіс можна хоць кожны дзень, але некаторыя фільмы ў спісе будуць заўсёды. ”Палёт над гняздом зязюлі” — кіно з глыбокім сэнсам. “Тэрмінатар 1-2”, як кажуць, must see.

“Колькі людзей у 1975-м глядзелі кіно выпуску 1925-га?” — а навошта тады чытаць Толкіна ў 2026? Давайце чытаць і глядзець толькі тое, што створана за апошні год…

Тады і на ўроках музыкі трэба слухаць і разбіраць вядомыя хіты розных часоў, краін, стыляў і выканаўцаў. Гісторыя стварэння і поспеху (наколькі яны папулярныя і як паўплывалі на музыку), цікавыя факты, расказаць штосьці пра тыя часы, тагачасныя музычныя плыні, чаму гэта крутыя трэкі і як рабіць нешта падобнае. Каб маглі адрозніваць джаз і рэп, рок і поп-рок, хіп-хоп і дыска, тэхна і хаус, кантры і рэгі, Бетховена і Моцарта, Цымера і Уільямса. І навучыць танчыць. :slight_smile:
ПІШЫЦЕ СПІС ХІТОЎ ! ! !

Дадайце ў спіс “Бітву за бітвай”.

У інтэрнэце пішуць «Адна бітва за другой». Мільёны беларускамоўных гледачоў не могуць памыляцца.