Аналаг для "war chest"

У англійскай ёсць такая штука, як “war chest”:
money that has been collected or saved to pay for something, especially a long fight to achieve something:
The candidates are gathering money for their election war chests.

Як бы гэта можна было перакласці?

У англа-беларускім Сушы “1. Сродкі на вайну. 2. Сродкі для пэўнай мэты.” У тэксце лепш які-небудзь “ваенны фонд” ці “бюджэт”.
У пераносным значэнні ўжо так прыгожа не працуе, як у цябе з “election war chest”, але тут можна проста з перакладам пагуляцца: “грошы на змаганне за пасаду прэзідэнта”

2 Likes

Мож неяк “скарбонку” абыграць?

3 Likes

Дзякуй, так, прыйдзецца неяк абыграць. Думаў можа каму ў галаву прыйшоў добры пераносны варыянт-аналаг, бо мне нічога не прыйшло, акрамя “грошы на Х”, або “бюджэт”, “грошы ў банку” etc

Я так разумею, слоў “загашнік” і “заначка” няма ў беларускай мове?

НЗ (непарушны запас)? Запаснік? Дрэнна, што ніхто з вас не служыў у беларускамоўнай арміі, ведалі б тэрміны.

Загашнік і заначка - гэта ж на “чорны дзень”. А тут менавіта для канкржтнай мэты. Ніхто ж не пойдзе на “вайну” на заначку

1 Like