Гульнявая тэрміналогія

Вітаю, паважаныя. Часта сустракаюся з шматлікай гульнявой тэрміналогіяй і з некаторымі словамі дагэтуль ёсць пытанні, у асноўным з канчаткамі запазычаных слоў. Пакуль дадам два, якія выклікаюць маё непаразуменне:
Скланенне слова “стрым” (трансляцыя), родны і месны
Скланенне слова “геймплэй” (гульнявыя механікі) родны і месны.
Буду ўдзячны за падрабязныя адказы.

3 Likes

Я не спецыяліст, проста форум трымаю, але каб распачаць дыскусію

(Няма) стрыму, геймплэю
(Аб чым) Аб стрыме, аб геймплэі

Але гэта без абгрунтавання, так адчуваецца. Спадзяюся зараз прыбягуць расказваць што я не маю рацыі і мы знойдзем адказ

1 Like

пры выбары канчатка а/у ў новых для беларускай мовы словах 2 скланення (па школьнай сістэме), глядзіце на значэнне слова, наколькі гэтае слова з’яўляецца канкрэтным/абстрактным(абагуленым), падзельным/непадзельным(сыпучым, без акрэсленых выразна меж адзінак). Няма тэлефона, камп’ютара, чата, мяча, скрутка, але пераносу, паралелізму, інтэрфейсу, інтэрнэту → геймплэю. Стрым — гэта больш размоўнае, у перакладах прынята ўжываць «трансляцыя».

ІТ тэрміналогію збіраю ў вядомай таблічцы, але там, вядома не ўсё. Калі не ведалі, карыстайцеся на здароўе: Гласарый і стайлгайд. Беларуская ІТ-тэрміналогія - Google Sheets

1 Like

Можна яшчэ завітаць да Старніка (ці самотніка ці як яшчэ) і там ёсць скланенне “геймплэя” https://starnik.by/pravapis/18686
І стрыму: стрым — націск у слове, формы слова | Старнік (хаця тут быццам бы іншы сэнс, але гэта не павінна ўплываць, бо стрым ён не канкрэтны, а больш абсірактная з’ява)

старнік — не аўтарытэтная крыніца ўсё ж. Гэтыя канчаткі, відаць, згенераваны аўтаматычна або па жаданні аўтара, не ў крыўду нікому кажучы. Карыстайцеся БНК у сур’ёзнай працы і сваёй галавой (апошнім варта карыстацца ва ўсіх выпадках).

1 Like

Скланенні новых слоў на Старніку выклікаюць падазрэнні, хоць карыстаюся ім заўсёды )

1 Like

Дзякуй, пагляджу, што там ёсць для мяне цікавага

1 Like