А можаш напісаць некалькі кейсаў з прыкладамі, калі такое можа спатрэбіцца?
ды калі няма ў базе словаформ нейкіх варыяцый, можна паспрабаваць праз рэгулярныя выразы шукаць, або нейкае рэдкае слова. Ці аднакарэнныя ўсе словы шукаць з рознымі прэфіксамі, суфіксамі, постфіксамі, рознае трыванне дзеясловаў і так далей. Пра гэты праект толькі даведаўся, але ў сваёй практыцы вельмі часта рэгулярныя выразы карыстаю
Дык я пісаў пра гэта вышэй. “Блок 3” называецца.
але пра regex не бачу ўзгадак. Тут прапаную падтрымку канкрэтнага рашэння. Каб быў хаця б мінімальны regex
нейкая праблема са словам “было” - завялікі зялёны водступ справа
куды скаргі пісаць?
Скаргі сюды можна пісаць)
Калі націскаеш на крыжык, ці не павінен курсор адразу ж з’яўляцца ў радку пошуку?
Набраў слова “ветлівы” - сярод вынікаў фразеалагізм Цукар мядовіч - там выраз “прытворна-ветлівы чалавек” без зялёнага вылучэння.
Самае складанае (можа і не трэба такое):
Блок “Блізкае”.
Калі вы шукаеце “дом”, а паказвае “хата”.
Шукаеце “хата” — паказвае “дом”.
Шукаеце “стварыць” — паказвае “ствараць”.
Але гэта можна і самому зрабіць: напісаць спіс сінонімаў і праверыць па чарзе.
Сайт цяпер абзавёўся крутым даменам. Дзякуй @GomZik за гэта.
Сайт можна тэсціць цяпер на fraznik.com
ачмурэць вы там наапгрэйдзілі
У Фразніка адбыліся нейкія абгрэйды.
Па-першае змяніўся алгарытм пошуку і выдзялення слоў, цяпер ён мусіць быць крыху больш дакладным
На галоўнай старонцы ёсць рандомны фразеалагізм. А для кожнага фразеалагізмя з’явілася свая ўласная старонка: https://www.fraznik.com/idioms/1318
Калі будзеце карыстацца і заўважыце нейкія праблемы (крывы тэкст ці выдзяленне не працуе, а можа ёсць ідэя як можна палепшыць) то пішыце сюды
Будзем перабіраць табе ўсе костачкі!!!
Фразнік не памірае, а напаўняецца новымі словамі.
Быў распаршаны Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы 2022 года (дзякуй Вербуму за гэта). Цяпер на сайце ёсць 5500 фразеалагізмаў і выразаў. Пошук працуе адразу па ўсім (і па этымалагічным слоўніку Лепешава і па выразам з ТСБЛМ).
Тэсціруйце, пішыце водгукі, заўвагі, усё будзем выпраўляць.
Нешта тут вылучэнне крыху з’ехала (Запыт «човен»)
Дзякуй! Выпраўлена!
