Не сур’ёзнае, але ўкіну на падумаць.
Чаму мы кажам «ебля»? Тыпу праз е? Корань жа яна «ёб», як у якім-небудзь «ёбаны», «даёб», «заёб», «ёбтваюмаць», «праёбваць», «даўбаёб» і г.д. — у кароні пад націскам характэрная прысутнасць літары ё. Зразумела, што не пад націскам яна пераходзіць у е, а ў першым складзе перад націскам у я. Але што стала з ебляй, што там раптам націскное е?
3 Likes
А вось ру вікі слоўнік дае «ёблю» як альтэрнатыўнае напісанне і вымаўленне слова «ебля» (і vise versa). Пакуль што гучыць нібы ебля праз е — гэта як «кофе среднего рода»: нібы няправільна, але ўжо замацавалася праз практыку ўжывання.
3 Likes
Не будзем забываць, што ў рускай мове Ё факультатыўнае (у беларускай мове Ё абавязковае). Спачатку пішуць усюды Е замест Ё, а потым гэтае Е пранікае ў вымаўленне ў рускай мове, а там ужо з рускай мовы ў беларускую.
4 Likes
праславянскі корань усё ж на je- пачынаецца.
У кампіляцыі Травестыйнай Энеіды ад Карскага можна сустрэць імператыў «ебь». У Федароўскага паслядоўна яканне ідзе «ябаць», але вядома першасна там было je-. Пытанне хутчэй, адкуль гэтае jo- пайшло. Мне здаецца, што гэта больш сучасная рэч і можа пазнейшы ўплыў. Але факт застаецца, што ўжо такая з’ява моцна пашыраная ў мове, прынамсі ў маладых пакаленняў і мове інтэрнэту. Не ведаю, як у гаворках, трэба падаследаваць.
3 Likes