Мы бярЭм лічыцца нарматыўным варыянтам. Ці лічыцца тады форма “мы бярОм” памылкай?
Тут жа гаворка ідзе пра загадны лад 1-й асобы (што ў базе не адзначаецца, бо думаю нікому гэта не трэба))
Каб адчуць розніцу:
Мы бяром ежу ў лесе (абвесны лад).
А ну, бярэм і пайшлі! (Аналаг: А ну ўзялі і пайшлі!)
PS ІМХА - я б не замарочваўся з гэтым і прытрымліваўся грам. базы
а грам база - гэта якая?
Гэта бн корпус
Нікому не патрэбна, таму што ніхто не ведае і хіба таму, што ў пытаннях класіфікацыі з савецкіх часоў засталася сінхранізацыя па граматыках і рэформах з расейскай. Ну вось цяпер толькі з пачатку 10-х гадоў трэнд змяніўся. + дыяхранічная змена старая, па літаратуры пачатку XX-га стагоддзя бачым у некаторых аўтараў рэінтэрпрэтацыю форм загаднага і абвеснага ладу першай асобы мадэлі ом/эм і аб’яднанне іх у адну катэгорыю на эм. Імператыў першай асобы множнага ліку у свядомасці носьбітаў размыўся ўжо даволі моцна. Але ў новых граматыках апісваецца цалкам. Па сваёй практыцы супрацы з адным выдавецтвам вось гэтая нявызначанасць — праблема. Я свядома пішу імператыў, зацвярджаю яго з рэдактарам, а карэктар ужо выпраўляе на абвесны лад. І тут мне застаецца толькі развесці рукамі, бо і ва ўніверсітэтах часта мала ўвагі гэтаму пытанню адводзяць. Ну ў нас у Познані на філалогіі мы гэта разбіраем, але думаю ў гэта хутчэй выключэнне. Вось клічнай формы, здэцца, не было раней, але вось цяпер ёсць у граматычнай базе. Думаю і гэта з’явіцца
Чытаю “Жывую мову” Бушлякова, там ён падзяляе бярэм / бяром.
Што робім? - бярэм, робім гэта цяпер.
Давайце браць! - бярОм!
Неяк так
ого, вельмі цікавы зрух! Ніколі не чуў. Ён жа больш мовай эміграцыі валодае. Можа моўная рэчаіснасць там такая, што гэтыя формы памяняліся месцамі. Ваў!
Мяне проста дыяхранія цікавіць, дык для мяне гэта адкрыццё, дзякуй за наводку!
А калі я заклікаю толькі іншых? А калі я заклікаю толькі сябе? Я заблытаўся, што выкарыстоўваць у гэтай беларускай мове Т_Т
Толькі іншых “ідзіце”, толькіаднаго чалавека/сябе – “ідзі”. Усё не так цяжка ![]()
А калі і сябе і іншых?
хадзем - хадземце?
А з ісці? “Ідзём”? Ці якая “ідземма”?
Божа, я гэтыя формы не разумею зусім…
хадзем. Ідзём — гэта абвесны лад, загадны лад — хадзем (мусіць быць ідзем гістарычна, як у Коласа, але ўжо тут мяжа моцна размылася, і яшчэ даўно). Калі ў вас выбар паміж націскнымі ём і ем, проста памятайце, што націскное ём — абвесны лад, а -ем — загадны. Так па правілах. Але вядома, што ўжо гэтыя формы зліваюцца ў адну ўжо мінімум 100 гадоў як.


