Даволі часта ўпадаю ў ступар з агучкай англійскіх назваў, асабліва калі яны ў сабах не транслітаруюцца, а пакідаецца арыгінальная англ назва.
І калі з умоўным Нью Лайн Сінема яшчэ ўсё зразумела, то вось з Cartoon Network праблемесы. Як агучваць? На беларускі манер Картун Нэтварк? Ці Катун Нэтварк? І што па націску…
Бо спрабаваць у англ вымаўленне ў беларускай мове гучыць крынжова.
Здаецца, гэта хутчэй катэгорыя Eng-Bel пакуты, а не Наша мова. Як думаеце?
@GomZik тут у чытачоў ёсць магчымасць “пераназначыць” катэгорыю, не ствараючы новы топік?
ІМХА, вядома, але здаецца лепш на беларускі манер. Але не зусім ужо ў літаральнае чытанне па літарах.
У акцэнт, думаю, засада, бо акцэнтаў мільён і ўсё роўна правільна не зробіш з усімі словамі, таму лепш стылізаваць
Па топіку сказаць што мне не мае.
Пра катэгорыю топіка
У мяне як у адміна ёсць, але мяркую што і ў стваральніка мусіць быць. Але яно мне здаецца як туды так і туды пасуе
ну вось і як агучыць гэты кляты Cartoon Network?
Я б агучваў як “КартУн НЭтварк”
+1
Post must be at least 10 characters ![]()
![]()
![]()
Лупіць на трасянцы. У плане што калі не імкнуцца да англійскага вымаўлення, лепш быць як мага больш зразумелым. Слова “картун” зразумее больш людзей, чым “катун”. “Скорпіенс”>“Скопіенс”, “Лав хантар” > “лов ханта”.
Ну а націскі можна захоўваць і арыгінальныя, толькі калі гэта не вядзе да страты важнага для стварэння сэнсу гука “О”
як па мне, трэба транслітараваць паследоўна згодна з нейкай сістэмай. Афіцыйнай сістэмы няма, ёсць Саўка і іншыя, але там мігранцкая традыцыя хутчэй. Я вось для Вікіпедыі пачынаў ствараць сістэму, думаю прыдасца, можа нехта не бачыў. Прапановы і выпраўленні вітаюцца, праўце смела!
што не так з катУн нЭтворк? Замежная назва, ты яе перадаеш як у арыгінале (хай там і націск мусіць быць на О паводле нормаў белмовы, але хіба гэта крытычна ў такім выпадку?)
![]()
напрыклад як тут. Мы ж не кажам “Гладстан Оніл”, здаецца, анІл мусіць быць.
часамі ў запазычаных словах аканне не працуе і з’яўляецца пабочны націск, таму маем дадатковыя о і э, якія не рэдуктуюцца, калі пра гэта гаворка. А словы з апострафам у такіх пазіцыях падкрэсліваюць разрыў у слове, як у о’кей, О’Ніл, у такіх пазіцыях апостраф служыць не як цвёрды знак у расейскай.
Таксама заўважце, што гэтую табліцу я ствараў, абапіраючыся на тэксты, а не ўласны густ, і яна можа быць не фінальная. Таму табліцу можна дапаўняць па правілах Вікіпедыі (чытай, «праўце смела!»)