Фразеалагічны слоўнік

Хто разбіраецца, парайце добры сучасны фразеалагічны слоўнік.

Ёсць, здаецца, слоўнік Лепешава, але ці вядома, калі ў яго было апошняе выданне?

1 Like

@Arciom можа ведаць

І фразеалагічны слоўнік - гэта не мастацкая літаратура, дык чаму тады катэгорыя Чытальня? Хаця яго таксама можна пачытаць, ага )

А куды? Перанесці ў Наша мова?

Ну, калі ў наладах ёсць магчымасць перанесці топік у іншую катэгорыю, то можна ва Усялякае або ў Нашу мову. А калі няма, то хай тут будзе, што ж ужо зробіш.

1 Like

Не ведаю, ці ёсць навейшае, у мяне за 1993 год. Сам слоўнік насамрэч не дужа зручны, але агулам карысны

2 Likes

А ў якім сэнсе не зручны?

Там па алфавіце прадстаўленыя ўсе словы і іх формы, якія сустракаюцца ў фразеалагізмах і, умоўна, “спаць як пшаніцу прадаўшы” будзе на старонках са “спаць”, “пшаніцу” і “прадаўшы”. Пры гэтым тлумачэнне будзе толькі на “прадаўшы”, у астатніх месцах будзе проста напісана “гл. прадаўшы”, а ўлічваючы, што слоўнік двухтомны, ты ўвесь час будзеш ад адной кніжкі да іншай пераходзіць.

Ну і слоўнік працуе як тлумачальны, то-бок, не ведаючы фразеалагізм, ты яго не знойдзеш або знойдзеш вельмі не хутка.

Карацей кажучы, сутнасць абедзьвюх праблем у тым, што гэта папяровы слоўнік, як толькі нехта перарабіць яго на базу даных і прыкруціць пошук, будзе выдатна. Толькі хто гэта будзе рабіць?(

2 Likes

Гэта будзе рабіць @GomZik, калі яго вельмі добра папрасіць, падтрымаць і залагодзіць. І тады, калі ў яго з’явіцца жаданне, час і матывацыя, ён зробіць проста фантастычны сайт. :bullseye:
З нашай дапамогай.

1 Like

Што ты тут ужо наабяцаў…

2 Likes

Люблю абяцаць, што хтосьці штосьці калісьці зробіць. :slight_smile:

1 Like

табе б у продакт - менеджары пайсці…

4 Likes

Наступнае пакаленне электронных слоўнікаў — пошук з дапамогай ШІ.
Моўная мадэль, якая будзе дасканала ведаць беларускую мову, усе творы беларускіх пісьменнікаў, усе слоўнікі, усе магчымыя словаформы і варыянты напісання, — такая мадэль зможа выдатна разумець кантэкст і хутка знаходзіць патрэбнае. Яна дасць добрае тлумачэнне кожнаму слову, прапануе сінонімы і антонімы, растлумачыць усе нюансы ўжывання, нагадае правілы з граматыкі. Нават калі памылка друку ў запыце.
Такія беларускія нейронкі з’явяцца не раней як праз 20 гадоў. Іх будзе ствараць новае пакаленне беларускіх праграмістаў. А мы будзем піць піўцо, радавацца і казаць: “ай, малайцы, ai-malajcy”.
PS. Спадзяюся, я не зблытаў тэрміны ШІ, нейронка і моўная мадэль.

1 Like