Вымаўленне слова "мозг"

Калі скарыстацца сэрвісам ад БН Корпуса, то ён словы “мозг” і “мазгі” агучыць як: “мо́зак” і “мазѓ’і́”.
Пытанне, ці сапраўды “мозг” чытаецца як “мозак” ці гэта “глюк”? І дзе ўвогуле глядзець правільнае вымаўленне канкрэтных слоў?

Мне здаецца, адказ на гэтае пытанне цалкам у паўнамоцтвах Моўнай даведкі Інстытута мовазнаўства. Ці яны зусім перасталі адказваць?
Калі паразважаць, то [мосх], напрыклад, існаваць не можа, падстаў для пераўтварэння выбухнога ў фрыкатыўны няма. [моск] гучыць нязручна. Для сябе я вырашыла праблему так: па магчымасці не ўжываць “мозг” у адзіночным ліку. Па аналогіі з пячонкамі, ныркамі і іншымі “парнымі” органамі. Але, здаецца, у тарашкевіцы “мозак” легальная форма. Відаць, быў нейкі прэцэдэнт.

4 Likes

Ну я думаў мусіць быць мозг’ (з выбухной г), бо спалучэнне зг. У мазгі - яно так і ёсць, адкуль жа ўзяўся мозак?
Напісаў у даведку, паглядзім ці адкажуць…

Не памятаю адкуль ён распаршаны, але dictionaries.vivy.app мае арфаэпічны слоўнік, які якраз прапануе мозак

2 Likes

У слове “мозг” не можа быць выбухнога Г, бо ў беларускай літаратурнай мове на канцы слоў адбываецца аглушэнне, і гэтая Г ператвараецца ў К.
Адкуль канкрэтна ўзяўся “мозак” я не ведаю, але можна ўявіць, што нехта такім чынам вырашыў захаваць гук “З”, які б інакш аглушыўся ўслед за К, і слова зусім згубіла сваю фанетычную форму.

2 Likes

Я пашукай яшчэ слоў з “зг” на канцы і вось што выдае сэрвіс

в’і́зѓ л’а́зѓ удру́зѓ мо́зак

А вось гэта цікава… Прыйдзецца чакаць адказа з даведкі :sob:

Баюся, не дачакаецеся… Яны, падаецца, зусім адказваць перасталі.

Памянём чарговы слаўны пачатак

Але ж не, падмануў. Апошні адказ (пра сабак) быў два дні таму:

Аднак я адказ на сваё пытанне пакуль яшчэ не атрымаў. То будзеце ў чарзе недзе за мной:

2 Likes
Оффтоп

За мной сказалі не займаць :face_with_hand_over_mouth:

1 Like

Дзякуй за інфармацыю, мы перададзім далей, калі займаць будуць

Нешта ўсхрукнула з даты звароту

Блін, а мне нічога не адказалі :((

Дык і мне яшчэ не адказалі, я датай звароту толькі пахваліўся

1 Like

Мне нават такога не напісалі…

Ну то значыць нам у чарзе менш чакаць

1 Like