Вітаю, спадарства!
Такое пытанне, калі мы хочам чагосьці не заўважаць, напрыклад, як нехта бярэ хабар, ці дрэнна сябе паводзіць у публічным месцы, то мы ў гэтым выпадку вочы “заплюшчваем” ці “закрываем”?
Маё меркаванне, што тут мы вочы менавіта, што “закрываем”, бо як бы фраза падразумявае жэст, калі чалавек рукою прыкрывае свае вочы, а не літаральна моцна іх заплюшчвае. Накшталт адной з гэтых малпаў.
1 Like
Мне здаецца, на карцінцы малпа хутчэй “глядзіць скрозь пальцы”. А закрыць вочы ці заплюшчыць на нешта — не дужа істотна. Зірнуў у фразеалагічны слоўнік Лепешава, ён са мной згодны
3 Likes
Ну малпы называюцца “не бачу, не чую, не кажу”, таму наўрад ці яна глядзіць кудысьці 
не ўпэўнены, ці паходзіць гэты выраз ад руху рукою, дый ці ўспрымаецца гэтак у народнай свядомасці. Са скрына вышэй — не сказаць, таму нібыта можна і так, і так (тыповая сітуацыя для беларускай мовы, трэба прывыкаць, што ёсць выбар). Але калі вы хочаце апісаць жэст у адной з гэтых малпачак, відаць, лепш ужыць закрыці або нават захінуць вочы, калі зусім яскрава так апісваць
1 Like
Не ведаю ці мае гэта дачыненне да арыгіналтнага допісу, але глядзіце што знайшоў: вочы адкрываюцца (ну і адкрыць вочы на нешта) https://www.fraznik.com/idioms/280
НЕ! расплюшчыць, а адкрыць менавіта