Правілы Фразніка (чарнавік)

Першае правіла Фразніка. Гэта моўны форум, не палітычны!

Другое правіла Фразніка. Гэта моўны форум, не палітычны!

Калі вы напісалі нешта крамольнае пра палітыку і ў вас пачаліся праблемы — гэта вашы праблемы, не нашы. Думайце, што пішаце і якія спасылкі даяце! Чысціць пасля вас няма ні часу, ні жадання. Будзем баніць.

Трэцяе правіла Фразніка. Мы паважаем УСЕ мовы. Забараняецца пісаць, што нейкая там мова «кепская, брыдкая, агідная або проста недамова». Базавая мова форума — беларуская, гэта ж відавочна.

Чацвёртае правіла Фразніка. Мы ўжываем сучасны правапіс. Калі вы пішаце тарашкевіцай, мы ставімся да гэтага спакойна, бо наша задача знайсці адказы, а не спрачацца пра мяккія знакі. Мы супраць мовы нянавісці, мы за мову ўзаемапавагі. Не абражайце адно аднаго! Хейту тут не месца — мы за любоў і за каханне. Але: прачытайце першы сказ чацвёртага правіла яшчэ раз. Так, сучасны правапіс не дасканалы, затое добра распрацаваны.

Пятае правіла Фразніка, апцыянальнае. Старайцеся пісаць без памылак.

Беларуская мова прыгожая, а беларуская мова без памылак яшчэ больш прыгожая. Найцудоўнейшы інструмент для праверкі правапісу ёсць на сайце bnkorpus.info.
ПісьмЕннасць чаруе. Як сказаў бы Якуб Колас: «цябе чаруе, захапляе, па жылах радасць разлівае».

Калі вы абяцаеце прытрымлівацца гэтых правіл — сардэчна запрашаем у наш утульны літаратурны гурток. :slight_smile:

1 Like

Мне падабаецца

Што наконт лаянкі?

Заебца! (мяркую пакуль можна, бо ў правілах няма забароны)

1 Like

Літаратурны гурток™

Гэтая назва ўжо зарэзервавана :slight_smile:

1 Like

Літаратурны, але не заўсёды.

Так, тэма лаянкі не раскрыта

Ды лайцеся колькі хочаце. Вам жа сказалі: узаемапавага. Лайцеся з узаемапавагай

1 Like

Тым больш што лаянка - неад’емная частка любой мовы.

Піська - піпіська.

Напіўся - сядзі маўчы.

1 Like

Цвярозы як Ельцын!

Няма палітыкі - гэта зразумела, але калі хочацца адмеркаваць сітуацыі з патрыёнамі і што з імі ў польшчы рабіць, гэта палітыка ці яшчэ не?

Гэта цікавае пытанне. Яно да @GomZik

Прапаную асобную катэгорыю, якая не звязаная з мовай, мовазнаўствам, перакладамі і іншымі правіламі, але для абмеркавання розных тэм, што хвалюе супольнасць, чаму б і не.

На ўсялякім форуме заўжды была флудзілка)

Флудзілка, ммм якое слоўца старабеларускае )

Пачынаецца… Давайце назву, зробім

1 Like

Запрашаю панства да Флудзілка - Фразнік

1 Like

Думаю варта адзначыць недзе тэхнічныя моманты па прыватнасці дадзенага форума. Я так разумею, усё тут індэксуецца ў пошукавых сістэмах. Чаму не закрыты прагляд для людзей з вуліцы?

Не ведаю, дзе хосціцца сервер форума і ці зашыфраваныя даныя. Наколькі прыватнымі з’яўляюцца прыватныя паведамленні тут, ці як у Мастадоне якім?

Форум публічны для прагляду, бо, як на маю думку, інакш навошта ён? Можна стварыць прыватны чацік дзесьці ды ўсе. Але ж форум мае менавіта такую дэфініцыю. Усё мусіць індэксавацца, але гугл не вельмі спяшаецца. Асабістыя паведамленні тут прыдатак, таму на бяспечнасць я не разлічваў бы, аднак яны не публічныя.

Форум хосціцца мною на серверы ў Франкфурце. Доступ да базы маю толькі я, але я яе сваімі вачыма не праглядваю. Сам рухавік ад https://www.discourse.org/. Я ў ім нічога не змяняў, можна азнаёміцца з яго функцыянальнасцю на афіцыйным сайце.

3 Likes