Кнопкі Апошняе / Гарачае

Не ведаю, як там у арыгінале на англійскай, але мне не падабаюцца надпісы Апошняе і Гарачае. “Апошняе” дык увогуле гучыць як “апошняе на гэтым сайце, больш нічога не будзе”. Прапаную разгледзець варыянты:

  • Свежае / Новенькае / Найноўшае
  • Горача / Гарачыня / Спёка, Спякота / Варушняк

Давайце абмяркуем!

Latest і Hot там было

Яшчэ Hot можна так: Кіпень, Вар / Пякучае / Пячэ, Прыпякае, Гарыць / Сеча (але не заўсёды там сеча) / Спякотнае, Нагрэтае / Спякоцце (няма такога слова) / Патэльня (аддалена) / Агонь )))
Жвавае. Яшчэ б зразумець, што азначае гэты hot у кантэксце форума/-му (хто прыдумаў гэты кляты родны склон?!).

1 Like

Які блц кіпень, гэта яшчэ я напіўся???

1 Like

Варушняк для hot мне даспадобы,

1 Like

Яшчэ, здаецца, Latest можна перакласці як Нядаўняе.

1 Like

Цяпер — у час, які ахоплівае нядаўняе мінулае і бліжэйшае будучае; у сучасны момант, які проціпастаўляецца даўнейшым часам.
Latest - Цяперкі :slightly_smiling_face:

2 Likes

Я цябе выкрэсліваю ў сяброў.

1 Like