Пра Добрыя назвы

Што б вы ні перакладалі, ці гэта фільм, серыял, кніга, гульня або штось яшчэ, вельмі важна трапна перакласці назву. Добрая назва — палова поспеху.

Рабіце анонсы, над чым зараз працуеце — атрымаеце водгукі і прапановы. Мо нават на шлюб. :face_savoring_food:

Пажаданы фармат у загалоўку: Назва на мове арыгінала (год) па-беларуску.
Прыклад: Zootopia 2 (2025) па-беларуску
або: Звератопія 2 / Zootopia 2 (2025)
У тэксце: фільм/анімацыя/серыял/кніга… жанр, краіна/з якой мовы пераклад, анатацыя, аўтары/стваральнікі. Гэты пункт выконваць неабавязкова, але чым больш інфармацыі, тым лепш для чытачоў.

І калі (хаця б прыблізна) выйдзе ваш рэліз.

Дазваляецца пісаць рэквізіты для данатаў.