Як бы вы пераклалі гэта на беларускую?
А то ў мяне некалькі варыянтаў і я не ведаю, які выбраць.
Скласці дакладны/выразны план.
А які кантэкст? Якое адценне трэба? Бо тут можна ад “Скласці добры план” да “Скласці нішцяковы план”
Спачатку былі сумневы, ці можна план “скласці”. Потым узнікла пытанне да слова “чёткий” — у сэнсе канкрэтны і зразумелы, па пунктах.
І што ў выніку?)
у выніку сяджу без плана )
А чаму план нельга скласці?
Ну а калі вось зусім нельга, то яго можна прыдумаць, распрацаваць, зрабіць, абмеркаваць, абгаварыць, вымеркаваць, пабудаваць, абмазгаваць, надумаць, стварыць, намеціць, абдумаць, выпрацаваць, прыняць і гэтак далей (я лайдак і не хачу гартаць выдачу корпуса далей за другую старонку).
1 Like
у мяне былі варыянты: распрацаваць, стварыць і прадумаць
