Законная военная цель

То законная, то легітымная. То цэль, то мэта. То ваенная, то вайсковая. Людцы, як не звар’яцець?

Законны, бо ў цэлі няма легітымнасці, тут стасунак да закону.
Ваенная, бо да вайны, а не вайсковай справы адносіцца.
Цэль — калі ў яе страляюць, атакуюць. Калі не цэль, а мэта а-ля (узяць нейкую вяршыню, захапіць розумы людзей, вывесці войсці на нейкую пазіцыю) — то мэта.

1 Like

Але ж калі казаць пра дакладную перадачу тэрміналогіі, то хіба якраз не вайсковую? Бо яна ж military target, не war target ці накшталт таго. Ва ўкраінскай вікі яна таксама вайсковая. У ру вікі ваенная, але ў рускай мове ваенная === вайсковая.

Я, разумею, што ваенная гучыць лагічней, мне самому падабаецца больш, але ж гэта ўсё-такі дакладны тэрмін

Добрая заўвага, але тут і пытанне таксама, ці мусім мы тут стасаваць логіку, што гэта запазычэнне з англійскай дакладна… Я вось не так упэўнены. Я займаўся крыху тэмай, мб зараз дэфініцыю знайду

не, дэфініцый для military target не будзе пакуль. Але агулам гляджу, што я нейк пазначаў сабе, што military ў розных кантэкстах можа азначаць і вайсковы, і ваенны. Таму нават калі мы лічым, што арыгінал з англійскай, нам тут важней перадаць сэнс дакладна