Уяві, што ты афіцэр і перад табой беларускамоўныя салдаты. І ты хочаш загадаць “рядовой Ёжик, разговорчики в строю!” Як ты скажаш гэта па-беларуску? Можаш нават не думаць, у прыродзе няма беларускамоўных салдат.
PS. Слова “шараговец” слоўнікі не ведаюць. А як жа фільм Шараговец Джэйн (G.I. Jane)? Няправільны пераклад?
Радавы вож, забі зяпу!
Можна яшчэ “заткні зяпу”. Або “замкні”.
Успомню іншы варыянт гэтага загаду і скажу “Радавы Вожык, адставіць (усякія) размовы/размоўкі!” Вось тут нават прыклад ёсць.
Хаця вось тут на каманду “Отставить!” даюць пераклад “Зварот!” і як з ім працаваць гэтая фраза будзе я не ведаю. Іншыя слоўнікі вайсковае “отставить” перакладаюць як “адставіць”.
Цікава яшчэ, што ў грам базе няма слова “шыхт”, хаця ў слоўніках яно ё.
2 Likes