Ніштавата і ніштаваты

Дапамажыце разабрацца! У слоўніках:

ніштавата — нядрэнна, даволі добра, нішто сабе, так сабе, дапушчальна, сярэдне, сяк-так, памяркоўна (?), сюды-туды (?)

ніштаваты — досыць добры, нядрэнны, някепскі, неблагі, нішто сабе, цярпімы, сцерпны (?), прымальны, дапушчальны, сярэдні (звычайны, не вельмі добры, ні сёе ні тое, няважны) // значны, немалы

нічогі — нядрэнны, дрэнны, слабы здароўем, малавартасны, кепскаваты, ніштаваты

Дык гэта хутчэй добры ці хутчэй дрэнны?

нармалёвы, ну,

1 Like

Я не пазначаю слова нармалёвы як слова са слоўніка Піскунова. А мог бы.

1 Like