[ моўны бот ]

Лайфхак: каб набраць прыгожае двукоссе, спачатку трэба набраць слова двукоссе. Гэта самы тупы спосаб, які толькі можна было прыдумаць (дзякуйце за гэта мне). Аднойчы наш джаваскрыпцер пойдзе ў бар і замену двукосся зробіць нармальна. Усе нармальныя штукі робяцца пад глінтвейнам!
PS. Калі п’еш, трэба ведаць меру. Інакш можна выпіць менш. (народная мудрасць з інтэрнэту)

глядзіце «пасхалку» на слове egg :slight_smile:

Санта Клаус, Санта Клаўс, Санта-Клаус, Санта-Клаўс — не ведаеш, як правільна? Напішы Санта )

прасавальная дошка — прасавашка
буду называць так, пакуль не прыдумаюць іншае

у нас новае акенца — зіма

здзіўляе тэкст у акенцы для

важны тэкст на слове канцылярызм

ніжэй нуля / ніжэй за нуль

Ці значыць гэта, што нельга сказаць «бот для праверкі»?
А як тады? Праверачны бот? Бот-правяральнік (правершчык, правяральшчык)? Бот-кантралёр? Ботнагляд? Грамабот? Бот-задрот?

паглядзіце, як аішка вылічыла імавернасці для пабочнага слова мабыць і сінонімаў

ацаніце, а то я зра што лі стараўся: як на мяне

Мо “па мне” таксама з “як” варта спалучыць тады? Хаця, наогул, я ў корпусе паглядзеў і там “як па мне” і “па мне” у такім значэнні сям-там сустракаецца.

Ды там нават і такое ёсць, хех.


І яшчэ пара штук:

  1. Гэтую параду можна неяк з коскай спалучыць?
  2. А двукоссі не павінны працаваць тут такім жа чынам, як знакі прыпынку?
    image
  1. Што значыць спалучыць з коскай? Зрабіць трыгер «мо,»? Не выйдзе. :frowning:

  2. У адрозненне ад пунктуацыйных знакаў (кропкі, коскі і інш.), двукоссе як спецыфічны знак мае іншае прызначэнне — служыць асобым спосабам выдзялення слоў, спалучэнняў слоў, сказаў, тэксту. Двукоссе не патрабуе паўзы ў маўленні і не ўплывае на напісанне «ў» нескладовага. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі на сайце pravilna.by (§63, §15).

1 Like

дадаў трыгер як па мне

чытайце пра мора, бо на нябёсах усе размовы пра мора )

аплачваемы (оплачиваемый) гэта аплатны?

Калі закінуць тэкст з націскамі, то ДК (друкарнік) скажа, што ўсе словы з памылкамі. Ідэйка на будучыню: у рэжыме націскі ON праверку рабіць з ігнараваннем пастаўленых націскаў. Цудняк? Не цудняк? Найцудняк? :slight_smile:

Рабіў акенца пры — дадаў смакоцце:
А пры жаданні, пры ахвоце
Сам чорт не страшан у балоце! (Якуб Колас)

Я, дарэчы, магу рабіць падказкі для ўстойлівых словазлучэнняў, якіх няма ў слоўніках.
Прыклад: зов природы, по зову природы (тут, праўда, не ведаю, як будзе па-беларуску).
А магу і не рабіць.