Прошлы і цяперашні час пры апісанні прадметаў/істот

У мяне ёсць такі невялікі дыялог:
”I just hope the <імя_монстра> isn’t still there.”
”<імя_монстра>? Are you serious!”
”There used to be a <імя_монстра> that made its nest in the cave. Pretty much eats anything it can get its claws on. That thing is huge!”

Пытанне такое: у якім часе тут лепш перакладаць трэцюю фразу? З сітуацыямі, калі персанаж дакладна ведае, застаўся монстр у пячоры, ці не, усё больш менш зразумела, а вось як правільна перадаць няўпэўненасць я нешта не ведаю. Самі аўтары неяк селі на абодва крэслы: з аднаго боку “There used to be“, а з іншага “eats anything“ і “That thing is huge“.

Калі што, монстр у пячоры такі застаўся, але на дыялог гэта ўплыву ўсё ж такі мець не павінна, бо суразмоўцы гэтага пакуль не ведаюць.

Раней быў монстр… Дык паз’ядае ўсё, да чаго дацягнецца… (Такі ненажэрны, да чаго дацягнецца кіпцюрамі, усё з’есць)… Вялізная істота!

Жыццёвае:

Раней тут п’янтос жыў. Як убачыць, што з крамы выходзім, дык бяжыць грошы “пазычаць”.

Можна ж так расказ будаваць, праўда? )

1 Like

Ну, справядліва, насамрэч.

Хаця крыху яшчэ напружвае “раней быў“ і падобныя рэчы, бо тады гаворка нібыта будзе ісці пра монстра, які калісьці ў пячоры быў, але якога цяпер там няма, хаця ў арыгінале ягоны, эм, статус знаходжання ў гэтай пячоры застаецца невядомым.

А можа гэта і няважна, не ведаю.

Калісьці ў пячоры монстр звіў сабе гняздо…

3 Likes