Даліна крэмніевая ці крамянёвая?

Дзень добры, спадарства!

Сутыкнуўся з такой праблемай, як жа правільна перакласці Silicon Valley?

ВікіпЭдыя кажа крамянёвая, тлумачальны слоўнік кажа сіліконавая. Паспрабуем разабрацца?

У тлумачальным слоўніку 84 года бачым для крамянёвы:

Які мае адносіны да крэменю (у 1 знач.). Крамянёвая глыба. // Зроблены з крэменю. Крамянёвыя прылады першабытнага чалавека. // Які дзейнічае з дапамогай крэменю.

А крэмніевы:

Які мае адносіны да крэмнію. // Які змяшчае ў сабе крэмній. Крэмніевая кіслата.

Што такое крэмній?

крэ́мній, -ю, м.

Хімічны элемент, які ўваходзіць у склад большасці горных парод.

А што такое крэмень?

крэ́мень, -ю, мн. -і, -яў, м.

  1. Вельмі цвёрды мінерал, які першапачаткова ўжываўся для высякання агню.

  2. перан. Пра чалавека з цвёрдым характарам.

Па Сушы silicon гэта:

silicon [ˈsɪlɪkən] n. chem. крэ́мній

Таму такое пытанне, чаму ў вікіпедыях мы бачым крамянёвую даліну? Якая тут логіка?

2 Likes

Ну вось адзінае, што я знайшоў (гэт у гісторыі на вікіпЭдыі, на вікіпЕдыі нібыта з самага пачатку крамянёвая была, але там і артыкул значна больш новы)

image

А слоўнік НН не блытае крэмній і крэмень? Ці ёсць гэты слоўнік у анлайнавым фармаце?

Я наогул не ведаю, што гэта за слоўнік такі. Але, што цікава, самі яны часцей “крэмніевая“ пішуць.

Цікава яшчэ, што на абедзвюх старонках у абмеркаваннях ёсць па адной тэме і абедзве гэтыя тэмы тычацца назвы артыкула. Толькі на вікіпЕдыі прапаноўваюць змяніць “крамянёвая“ на “крэмніевая“, а ў вікіпЭдыі - наадварот)

1 Like

І вось у каментары на вікіпЭдыі (які таксама згадвае той слоўнік) ёсць вось такая спасылка, але там нічога такога (ужо?) няма.

Вось тут ёсць яшчэ крыху інфы пра той слоўнік. Відаць, калісьці ён сапраўды быў на slounik.org, але дзе цяпер яго шукаць, не ведаю (тамашняя спасылка бітая). Пакуль што я знайшоў толькі кучу яго згадванняў у абмеркаваннях на вікіпэдыі.

Вось тут яшчэ 102 крыніца, але там мёртвы ўжо ўвесь сайт. У “Выкарыстанне“ → “Слоўнікі“ ёсць больш інфы, што гэта за слоўнік наогул быў.

Карацей, тут трэба шукаць якіх-небудзь алдскульных прыхльнікаў тарашкевіцы, у якіх гэты слоўнік мог лакальна захавацца.

Хех, я яго такі знайшоў. Не ведаю, ці ок будзе даваць спасылку, аднак у дадзены момант гугл выдае яго 6-7 вынікам па прамым запыце (з поўнай назвай НН) у двукоссях.
Там сапраўды ёсць слова “крамянёвы“ і няма слова “крэмніевы“ (як і “крэмній“, насамрэч). Толькі вось як па мне, аргумент за “крэмянёвую даліну“ гэта такі сабе, бо ну няма “крэмніевы“ у нейкім спісе слоў і што далей? Там багата чаго не будзе.

Забараняюць мне чатыры рэплаі запар рабіць, прыйдзецца рэдагаваць гэты.

1 Like

Ого, каласальная праца!
Думаю, што з гэтага можна зрабіць наступную выснову:
калі мы кажам пра крэмень (камень), то будзе правільна крамянёвы,
калі гаворка ідзе пра крэмній (хімічны элемент), то правільна - крэмніевы.

З чаго можна зрабіць выснову, што даліна мусіць быць не Сіліконавай, не Крамянёвай, а менавіта Крэмніевай.

Правільна?

1 Like

Ну, мне да аўтарытэта ў галіне мовазнаўства нават не як да Месяца, а як да Андрамеды) Але я б сказаў, што так (напэўна). Адзінае што артыкул на вікіпЭдыі прапаноўвае “крэмень“, як варыянт назвы крэмнія, спасылаючыся на нейкі хімічны слоўнік 93 года. Але ў той жа час там ёсць “Не варта блытаць з крамянём - мінералам“.

1 Like

Дарэчы, цікава, а чаму “крэмень” - “крамянёвы”, а не, напрыклад, “крэмневы” (крэменевы?)? Проста “крамянёвы“ неяк больш падобны да прыметніка ад слова “крамень“, якога я пакуль нідзе, акрамя таго артукула пра крэмній не бачу. Ці можа тут усё ок і я проста не разумею нічога ў словаўтварэнні?

1 Like

Толькі зараз пабачыў топік і вельмі рады, што не “сіліконавая” :slight_smile:

3 Likes

Новы тлумачальны слоўнік ведае толькі Сіліконавую даліну т_т

гэта там імплантаты ў грудзі робяць?

2 Likes

Пытанне старое як свет, што ж там робяць!)

На Вікіпедыі — крэмніевая даліна. На ВікіпЭдыю не раю глядзець, бо там аніякай тэрміналагічнай метадалогіі акрамя «абы не як па расейску». Па слоўніках атрымліваем «крэмніевы», «крамянёвы» не пасуе. Слоўнікі НН, Белсат, Радыё Свабода — не аўтарытэтная крыніца ў галіне тэрміналогіі, калі глядзець з пункту гледжання акадэмічнага мовазнаўства і тэрміналогіі як навукі, а не забавы ў вольны час па выдумленні цікавых слоў

1 Like

Ну, на вікіпедыі яна крэмніевай не так даўно стала) Прынамсі, калі глядзець менавіта на сам артыкул.

энівэйс, глядзіце, на што спасылаецца артыкул. Ёсць правераныя артыкулы, ёсць не вельмі правераныя, на добрым слове. Але агульнае правіла — у тар-вікі гамон з беларускай мовай, у прыватнасці з тэрміналогіяй, калі браць акадэмічную і прафесійную перспектыву