Капуста - квяцістая або цвятная?

Руска-беларускі слоўнік:
капуста - цветная капуста - цвятная капуста
цветной - цветная капуста - квяцістая капуста

“цвясці” як бы і ёсць слова, але ці дарэчна карыстацца ім сёння, я не ведаю)

А як без цвясці? Квітнець? Дык гэта іншы сэнс быццам бы

ніяк. Пакутаваць пакуты.

цвятны́, -а́я, -о́е.

У выразе: цвятная капуста — асобы від капусты, суквецце якой ідзе ў ежу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Самы аўтарытэт, ТСБЛМ 2022 тут будзе

Гэта слова толькі да капусты стасуецца.

Цвет — беларускае слова, калі гаворым пра кветкі, проста словаўжыванне выцесненае. Цвісці, цвіль, цвітуха, цвіценне, расцвілы, расцвісці, расцвітанне (не блытаць з росквіт, розныя сэнсы).

Паходзіць ад італьянскага cavolfiore — caulis (капуста) і flōs (кветка, цвет), прычым цвет тут нібы сапраўды больш пасуе, бо мы тут маем не кветкі, а цвет менавіта, зборнае.

Прычым гэта ўсё ідзе з гаворак, а не ад нейкай русіфікацыі зверху. Хіба што тэрмін для капусты досыць новы і свежы і хутчэй за ўсё пад уплывам расейскай засвойваўся, хоць і беларускімі сродкамі ўсё ж. У польскай жа, напрыклад, увогуле не рабілі калькі і проста запазычылі kalafior са сваімі асаблівасцямі і ўплывам іншых моў. У англійскай атрымалася пачвара cauliflower…

Квяцісты не пасуе па значэннях усё ж

квяці́сты, -ая, -ае.

1. Пакрыты кветкамі.

Квяцістая сенажаць.

К. верас.

2. 3 узорам у кветкі; яркі, каляровы.

Квяцістая тканіна.

3. перан. Залішне напышлівы (пра мову, стыль і пад.).

К. стыль.

|| наз. квяці́стасць, -і, ж.

1 Like