Абое - рознае ў слоўніках

Слова “оба” перакладаецца на беларускую мову так: “абодва” (м/н род), “абедзве” (ж род), “абое” (калі м і ж, а таксама пра жывых істот ніякага роду). Дык вось наконт “абое” — прыклады ў слоўніках:

оба ребёнка — абое дзеці (руска-беларускі слоўнік)
абое дзяцей — оба ребёнка (беларуска-рускі слоўнік)
абое коней (пра каня і кабылу), абодва кані (польска-беларускі слоўнік)

Тут усё правільна?

1 Like

оба ребёнка - абое дзЕЦІ
оба ребёнка - абое дзЯЦЕЙ

Нешта тут не так…

спытаю ў мовазнаўцаў і адпішу тут

Пасля састаўных колькасных лічэбнікаў, што заканчваюцца
на 2, 3, 4, у складзе канструкцыі, якая выкарыстана не толькі
ў назоўным, але і ў вінавальным склонах, залежнае слова мае
канчатак -і і фармант -яц-: Ужо адкрыты і працуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, які наведваюць 23 дзіцяці з лёгкімі парушэннямі маўлення; Увечары 6 чэрвеня паблізу вёскі Залаты Рог супрацоўнікі міліцыі спынілі Mercedes-Benz, у якім без
адпаведных дакументаў перавозілі 24 цяляці; Летась было выяўлена 104 дзіцяці з 47 сямей, якія знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы. З гэтай прычыны патрабуецца праўка
наступных сказаў: Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 43 пасажыры і два кіроўцы, у выніку ДТЗ пацярпелі 32 дзяцей [дзіцяці];
За 17 гадоў прытулак, які ён [капелан] заснаваў, прытуліў
больш за 3000 сірот, а сам «Баця» ўсынавіў 33 дзяцей [дзіцяці];
У раёне 42 дзяцей [дзіцяці] пражывае ў 40 апякунскіх сем’ях,
32 дзяцей [дзіцяці] — у 21 прыёмнай сям’і. Беларускай мове
не ўласцівыя састаўныя зборныя лічэбнікі, таму ўжыванне
выразаў трыццаць двое дзяцей, трыццаць трое дзяцей, сорак двое дзяцей няправільнае. Дарэчы, усе зборныя лічэбнікі
ў тэксце пішуцца толькі словамі, а не лічбамі.
Канструкцыя з састаўным колькасным лічэбнікам, выкарыстаная ў родным, давальным, творным і месным склонах, ужываецца без абмежаванняў: Клуб аўтааматараў з Брэста рыхтуе дабрачынную акцыю для 63 дзяцей (родны склон); За гэты
працяглы перыяд Галіна Леанідаўна і Ігар Вітальевіч выхавалі
і далі пуцёўку ў жыццё 22 дзецям… (давальны склон); Напрыклад, сірыйскі бежанец Газіа А., прыехаўшы ў Германію з чатырма жонкамі і 23 дзецьмі, за год атрымаў ад прымаючыга боку
дапамогу 360 тысяч еўра (творны склон); Даследаванне монстра было эксперыментам на заіканні, які быў праведзены на
22 дзецях-сіротах у Дэвенпорце, штат Аёва… (месны склон).
Цяжка згадзіцца з перакладам канструкцыі оба ребенка
ў трохтомным «Руска-беларускім слоўніку» і ў анлайн-перакладчыках як абое дзеці, бо, на нашу думку, правільны пераклад
абодва дзіцяці (назоўнік дзіця, як адзначалася, ніякага роду).
Абое, як і двое, трое і г. д., — зборны лічэбнік і патрабуе пасля
сябе роднага склону множнага ліку (трое дзяцей), таму, калі
трэба падкрэсліць разнаполасць, дапушчальна ўжываць абое
дзяцей (як і абое бацькоў). Але часцей выкарыстанне лічэбніка
абое дыктуецца формай выказвання або кантэкстам: У вайну яна [Соф’я Друкер] страціла абаіх дзяцей — дачку і сына:
тыя загінулі ў яўрэйскім гета; Увогуле за плячыма Адама Іосіфавіча і Ларысы Мікітаўны доўгае, не вельмі простае жыццё.
Абое — дзеці вайны.
Без лічэбнікаў нельга ўявіць шмат якія тэксты публіцыстычнага, навуковага і мастацкага (празаічныя і драматычныя творы)
стыляў. Таму ўвага да правільнага іх спалучэння з назоўнікамі
павінна быць не меншай за іншыя рэдактарскія прыёмы

1 Like