Перунцы / Thunderbolts па-беларуску (2025)

Ужо амаль завершаны наш прафесійны дубляж супергеройскага суперфільма Thunderbolts (ПерунцЫ) ад студыі Marvel, ЗША.
Прыгоды, экшан, драма і гумар — усё тое, што вы любіце ў коміксах.
Рэж. Джэйк Шраер. У расейскім пракаце: Громовержцы.

Пра што кіно:
Адшчапенцы-найміты мусяць працаваць у камандзе супраць кіраўніцы ЦРУ, якая раней давала ім загады чыніць чыкі-пукі па ўсім свеце, а потым загадала пазабіваць адно другога. Паскуда адным словам. Але кіно не пра гэта. Кіно пра тое, што калі чалавек адзін-адзінюткі, то яго паглынае Пустэча…

Ёсць версія, што самотніца Yelena родам з-пад Віцебска (некаторыя пішуць Мёры, гэта таксама Віцебская вобласць). Амерыканцы не разбіраюцца, для іх што было ў Расейскай імперыі — усё Расея. Але Мёры — гэта беларускі горад! Дый прозвішча BELova.

1 Like

Гэтая Белова, калі яна сапраўды беларуска, павінна ведаць, як змагацца з Пустэчай:

1 Like

ГрамаBOYS, ага. Ясна, што табе цікава

2 Likes

Нам даслалі гнеўны ліст, што трэба не перунцЫ, а пярУнцы.

  • ПерунцЫ
  • ПярУнцы
0 voters

Вы ўзгаднілі гэтую назву з іншымі студыямі? Навошта пладзіць па 100 назваў? Ёсць ГРАМАБОІ, і нічога іншага быць не можа!

Нам даслалі яшчэ адзін гнеўны ліст, што трэба перуноўцы.
Па-мойму, прасцей выпусціць пад назвай Тандэрболтс.