Return type

Як правільна перакласці? Сэнс: тып, які вернецца з функцыі. Вяртаемы тып — ці правільна гэта па-беларуску?

вяртыпік :slight_smile:

Вяртыпік? Зусім з глузду з’ехаў? Ты б яшчэ вярнуцік напісаў… Не садзі мяне на каня! Любы ШІ-агент скажа, што гэта вяртоўны тып. Але гэта не 100%.

Мабыць тып вяртання?

я канешне не спец у гэтых пытаннях, але для мяне гучыць, нібы вяртаць нешта можна такім чынам, або такім чынам, а не ў сэнсе што гэта тып існасці, якая вяртаецца

Гучыць як: а ты які тып праграміста? :slight_smile:

вярнуўшыся тып?

вярнуўшыся - гэта ж дзеепрыслоўе, адказвае на пытанне “калі?”

Ну, “вяртаемы”, як па мне, выглядае найлепшым варыянтам.

Дарэчы, калі прайсціся пошукам па вось гэтай старонцы, яго нават можна знайсці (не тое, каб гэта на нешта істотна ўплывала, але тым не менш).

2 Likes

Вяртаемы тып не можа быць добрым адказам, бо быццам бы суфікс ем не ўласцівы.

Магчыма лепшым выйсцем будзе або поўная версія: “тып, які вяртае функцыя”, або “тып выніку функцыі”.

Астатнія варыянты як “вяртаны тып”, “зваротны тып” не перадаюць патрэбны сэнс альбо выглядаюць не зразумела.

Ох, жыццё наша гаротнае. З аднаго боку так, “ем” нібыта не ўласцівы. З іншага, ён ёсць у грамбазе, але вяртаючыся да першага боку, у слоўніках яго, здаецца, нідзе няма.

Насамрэч, “тып выніку” выглядае няблага, калі прыняць, што “вынік” функцыі - гэта менавіта тое, што яна вяртае, а не, умоўна, тое, што робіць, бо ў тэорыі, вынікам выканання якога-небдузь bool CreateFile(…) можна палічыць створаны файл, а не значэнне, якое паказвае, стварыўся ён, ці не (return … у такім выпадку неаадназначнасці мець не будзе).

Калі ж прыняць, што “return (value)” у гэтым кантэксце такі раўно “выніку”, то мабыць варта яшчэ разгледзець “выніковы тып”?

А, і яшчэ варта прыняць пад увагу, што тэрмін “result type” у праграмаванні таксама ёсць і гэта як бы “return type”, але ўсё ж такі не зусім.

дададзім што артыкул пра канкрэтную мову праграмавання, і там Result гэта самы што ні ёсць канкрэтны тып :slight_smile:

Ну, хочацца ж, напэўна, выкарыстаць нейкі тэрмін, які і ў агульным выпадку працаваць будзе.

Дарэчы, а ў якім кантэксце (і як часта) у тым артыкуле ўжываецца return type (ці можа правільней будзе сказаць, у якім кантэксце і як часта хочаш ужыць яго ты)? Проста да адзінага правільнага тэрміна мы тут, напэўна, не дойдзем, а з прыкладам можна хоць паспрабаваць прыдумаць, як абысціся без прамога перакладу, раз ужо ў нас такая сітуацыя выходзіць.

Артыкул быў ужо даўно напісаны :slight_smile: вось скрыношот кантэкста, яго можна знайсці тутака Gleam і use. - Праграмісцкі Кут.Блог

Адзін чал падумаў што гэта не вельмі слушна і я ўжо постфактум топік зрабіў

Мяркую там нашмат больш што варта было б выправіць, але неяк так :slight_smile:

1 Like

Хех, гэта ж якраз той result type, на які я спасылку кідаў, а значыць тут неабавязкова прывязвацца да “вяртання”, можна і да “выніку”, што, напэўна, будзе крыху лягчэй. Або напісаць “паставіў … пытальнікі замест тыпу/у тыпе памылкі” (думаю, яго так цалкам можна назваць, улічваючы, што ў дакументацыі ён “Error”).

1 Like

Або:

Паставіў пытальнік у тыпе, які вяртае функцыя

І ўсе жывыя засталіся)

тып-вяртанец / вяртанскі тып :slight_smile: