Project Hail Mary па-беларуску

Праект «???»
На белвікі ні пра пісьменніка Эндзі Уіра, ні пра аднайменны раман :frowning:

Ну, пра пісьменніка і раман на белвікі мабыць нічога і няма, але вось артыкул пра Hail Mary там ёсць.

Праўда, магчыма, у гэтай назве Hail Mary выкарыстоўваецца ў нейкім такім значэнні і тады наўпроставы пераклад тут лепш не рабіць. Але я раман не чытаў, таму не ведаю.

1 Like

Праект «Зорка, жыві».

Праект “ Авэ Марыя”.

Праект “Ляцім і молімся”.

Я паглядзеў Праект «Авэ Марыя».
На вікіпедыі Ave Maria — Вітай, Марыя.
Камп’ютар зоркалёта таксама называецца Mary.
Цікава, як нашы перакладуць Amaze Amaze Amaze :slight_smile:

а таксама fist bump / fist my bump )))

А яшчэ цікава, як перакладуць вось тут:
— What is Grace doing, question?
— I’m having a moment.

Grok: у мяне момант
ChatGPT: у мяне цяпер момант
Google: у мяне хвілінка
DeepL: я проста ўспрымаю момант
:slight_smile:

А можна кантэкст?

Без спойлераў: прыгожая і эмацыйная сцэна ў адкрытым космасе.
Там нешта накшталт «смакую момант».

Ну так, “цешуся момантам”, ну ці відовішчам, калі яно там пасуе.

https://starnik.by/english-belarusian/26751
Дзіва. Дзіва. Дзіва.
?

доўгі пас у амерыканскім футболе - гэта як “спадзеў на цуд”

Дзівос. Дзівос. Дзівос.

Цуд. Цуд. Цуд.
Ачмур. Ачмур. Ачмур. :slight_smile:

Цудняк! Цудняк! Цудняк!