Здавалася б такая простая фраза, але нешта я ніяк не магу падабраць для яе добры пераклад. У галаву пакуль прыйшло толькі “рушым” і “пара/час ісці”, але здаецца, яны тут не надта падыходзяць.
Калі што, гаворка пра “let’s move out” у значэнні “выдвигаемся/давай выдвигаться” (калі браць расейскі адпаведнік).
But I figure if we don’t do anything stupid we should be okay. I mean, after all, they’re… they’re looking for [redacted], not a couple of grunts like us. Alright, soldier, let’s move out.
Можна, але яно ёсць толькі ў слоўніку Піскунова. Там жа ёсць і “вырушваем”. А таксама “скрочваем”.
Калі не баіцеся крытыкі, не ўсе любяць гэты слоўнік.