Час для чарговага дурацкага пытання.
Кантэкст такі: персанаж 1 рэзка пачынае грубіць персанажу 2. Персанаж 2 кажа “Uh, is there some kind of a problem? I’m just doing my job.“, на што персанаж 1 адказвае “I think you’re my problem. Maybe I should do something about it.“
Праблема ў тым, што я ніяк не магу прыдумаць, як гэта ўсё можна звязаць. Слова “праблема“ яшчэ больш-менш пасуе для другой фразы, але ў першую яго дакладна не закінуць. У той жа час на нармальныя пераклады першай фразы (якія-небудзь “Эм, нешта не так?“, “Эм, што гэта з вамі такое?“, ці “Эм, што гэта на вас напала?“) неяк цяжкавата прыдумаць нармальны працяг.
Усе гэтыя розныя фразы з problem сустракаюцца даволі часта, таму можа ў іх ёсць нейкі “стандартны“ пераклад?