Як трапней перакласці HOOD? Шпана, гапата, банда?
I’m a HOOD, low-life scum.
Як трапней перакласці HOOD? Шпана, гапата, банда?
I’m a HOOD, low-life scum.
о, яшчэ варык “быдла”
a hood - гэта ж гопнік, не?
мммм магчыма…
калдыр - гапыр, бандзюк - гапнюк )
быдла - быдлос, быдляк, быдляра
У пераносным сэнсе гэта магло б быць “шуляк” (тая групоўка наляцела на нас, як каршуны на здабычу). Але гэта пад вельмі вялікім пытаннем.
шпанюк - ад слова шпана, але ў ТСБМ нейкае дзіўнае тлумачэнне
Ага… Дзякуй, хз, трэба штось выбраць
Акей, а які аналаг scum?
Тое ж самае быдла, падонак, ці нікчэмнік які. Тут усё яшчэ залежыць ад таго, чым стала “low-life” і кім стане “HOOD”.
Я быдла, нікчэмны адкід грамадства.
Ці пагуляцца з адкід і неяк лоў лайф.. што ты нейкае дно
Я быдла, самае дно грамадства.
Калі падумаць можа нават лепш будзе вось так:
Я адкід, самае дно грамадства