Hit the track з двайным сэнсам

Саму па сабе гэтую фразу перакласці проста, але злыя аўтары ўставілі пасля яе “Not literally, of course. We’ve already lost one rider that way today.“ і цяпер мне патрэбна нешта, што будзе азначаць адначасова і “выйсці на трасу“ і “разбіцца на трасе“, ну ці мець нейкі падобны двайны сэнс.

1 Like

прысмаліць (прасмажыць) на трасе

1 Like

рвануць на трасе

1 Like

Адправіцца на трасу. Не ў апошнюю, вядома ж. / Не ў апошні шлях, вядома ж.
Узляцець на трасе. Не літаральна, зразумела ж.

1 Like

Выйсці на іраму - проста супеп!

Як я зразумеў hit the track - гэта пра прастытуцыю. А жарт у тым, што ёсць выраз hit the road - выехаць на дарогу, пачаць язду. С паколькі road і track - падобныя, то траса - гэта самае то ў гэтым кантэксце імха.

Накшталт:

  • ну што, засталося толькі выйсці на трасу. Ну не ў тым сэнсе, а паехалі

Неа, міма) Там размова ідзе пра даволі небяспечныя гонкі. І hit the track у тым кантэксце гэта адначасова і “выйсці на трасу“ (пачаць заезд) і “разбіцца на трасе“. Таму персанаж і кажа потым “Не ў прамым сэнсе, вядома. Сёння мы ўжо страцілі так аднаго гоншчыка.“

Шчыра кажучы, мне нават у галаву не прыходзіла, што фраза “выйсці на трасу“ таксама можа мець двайны сэнс.

1 Like

Хе-хе, трэба менш урбан дзікшынары чытаць))

А значыць трэба нешта пра “паехаць” і “разбіцца”.
Можа неяк: “Разнясём трасу!” Ну не літаральна, мы сёння ўжо аднаго страцілі.

1 Like