Кантэкст: чалавек, які цяжка працуе, каб чагосьці дасягнуць (і сам працэс гэтай цяжкай працы).
Працавік / Цяжкая праца.
Можна пашукаць адпаведнікі: горбатиться, пахать, вкалывать, корпеть, усердствовать. І ад іх шукаць назоўнікі…
А яшчэ ёсць выраз “маслы маслаць” - рабіць доўгі час цяжкую работу.
Будзем сучаснымі: грынд і грындзіць))
маслаць - маслар - масланне ![]()
Ну, тыя людзі, на жаль, не мабцоў фармяць, таму не падыдзе)
Ёсць сракапекла, хай будзе і працапекла.
працалюб / плённа працаваць
Чаму ніхто не піша працаголік? Гэта не беларускае слова?
а дзеяслоў? Працаголікаваць? Працаголіць?
Дык гаворка ж пра назоўнікі.
Мабыць усё ж такі варта было адразу саму рэпліку закінуць.
Enjoy your time at the top. Sooner or later someone will come along to knock you down here with the rest of us grinders!
Ну і кантэкст для рэплікі: аўтар - умоўны гладыятар, які размаўляе з новым чэмпіёнам умоўнай арэны.
Цяжкая нудная праца. А грындзеры тут напэўна нешта негатыўна/няшчаснае, “небаракамі”, напрыклад. Тымі хто цягне лямку тут на нізе
Цешся, пакуль ты на вершыне. Рана ці позна прыйдзе нехта, хто скіне цябе адтуль сюды на ніз да нас, небарак!
нястомны работнік (працаўнік) — нястомнік
а калі гаворка пра Старажытны Рым, то там, вядома ж, былі стаханаўцы ![]()
І яшчэ для роздуму:
Вол пад’ярэмны — пра таго, хто многа і цяжка працуе.
Працаваць (рабіць), як чорны вол — рабіць не пакладаючы рук.
Не пішыце лухту, у старажытным Рыме былі бурлакі. Вы што, не бачылі карціну “Бурлакі на Амазонцы”?
працаёб / працаёбіць
Раз ёсць слова чорнарабочы, то хай будзе і чарнавёрка - той/тая, хто круціцца як (чорная) вавёрка ў коле. Мне патрэбны ўкол ад шызы, так ці не так?
У коле круцяцца пчолкі. Так што ўкол патрэбны. І не адзін.