(Don't be a/What a) sore loser

Сам па сабе sore loser - гэта чалавек, які пачынае ныць, злавацца, ці скардзіцца пасля таго, як прайграе.
Мне ў галаву пакуль прыйшло толькі “Хопіць ныць/Які ж ты ныцік” і “Навучыся прайграваць”, але ёсць у мяне адчуванне, што павінна існаваць нейкае больш трапнае слова, ці фраза.

1 Like

Ну што за кволы паразнік?!
Які ж ты лузер паганы! (мізэрны, нікчэмны няўдачнік)

1 Like

прайграў — трымайся годна
прайграваць, дык з годнасцю
прайграй, ды годнасць май
прайгравай шляхетна

1 Like

ныцік нармалёва

1 Like