Disclosure Day — навуковая фантастыка Спілберга.
Як бы вы пераклалі назву на беларускую?
Disclosure Day — навуковая фантастыка Спілберга.
Як бы вы пераклалі назву на беларускую?
Самае банальнае: дзень адкрыцця/раскрыцця (другое нават сям-там ужо паспелі выкарыстаць).
Напішу некалькі варыянтаў, але ўсе яны пад пытаннем:
Дзень выкрывання / Дзень выяўлення / Дзень праяўлення / Дзень рассакрэчвання.
Жарт: Дзень кансервы / Дзень раскансервацыі.
Украінскі пераклад: Дзень ісціны.
Истина где-то рядом. Не ведаю, як гэта па-беларуску.
Дзень-растрындзень.
Дзень дэсакрэтызацыі. Дзень растаямнічвання. Але такіх слоў няма.
і сцяна гдзе-та радам
гдзе-та няправільна, правільна дзета
Дзень выкрыцця?
Дзень, калі ўсё расказалі.
Дзень, калі Зямля афігела.
Дзень, калі ўсё расказалі і Зямля афігела.
Дзень, калі раскрылі Тайну.
Карацей, “Дзень раскрыцця” самы топ, не?
Калі б стаяла задача захаваць DD, то прыйшлося б шукаць словы на Д.
Напрыклад: Дзень дотыку.
Раскрыць вочы / Дзень адкрытых вачэй ![]()