Кантэкст: месца, дзе можна назначыць, ці атрымаць узнагароду за чыю-небудзь галаву.
Мне акрамя прамога перакладу (ці амаль прамога “бюро ўзнагарод”) нешта нічога талковага ў галаву так і не прыйшло.
Кантэкст: месца, дзе можна назначыць, ці атрымаць узнагароду за чыю-небудзь галаву.
Мне акрамя прамога перакладу (ці амаль прамога “бюро ўзнагарод”) нешта нічога талковага ў галаву так і не прыйшло.
О, люблю такія галаваломкі. Першае, што прыйшло ў галаву:
Узнагародня, нагароднік (ад нагарода), барЫшнік (месца, а не чалавек), расплатніца, расплатня, разлічыльня, разлічоўня, разлічэрня, разлічоўка, грашоўка, грашоўня, грашарня, грашовік (грашовы кабінет, па аналогіі з мядовік - мядовы пернік), бонуснік, бонус-офіс, прыемны офіс (эўфемізм), перадатня (ціпа як перагаворны пакой, толькі для перадачы грошай, аплаты), наймальня.
Практыка паказвае, што потым 95% ідзе ў сметніцу. ![]()
А можа гэта найміт-офіс? ![]()
аддзел аплат (разлікаў), шчодры аддзел )
На крымінальным жаргоне хутчэй было б “найм-хата” (наймахата) або “найм-кантора”. Або які-небудзь “заказнік”.
Ну, у маім выпадку тая ўстанова ўсё ж такі дзяржаўная, але пры гэтым ейнымі паслугамі карыстаюцца і злачынцы (неафіцыйна, вядома).
Бюро злову? Бюро наймання?
У гульнявым сегменце bounty hunter даўно ці тое паляўнічыя за галовамі, ці шукальнікі прыгод. Я бы глядзеў для “баўнці офіс” нешта кшталту “месца, дзе можна наняць”, а не месца “дзе аплаціць”. Офіс наймітаў і яго варыяцыі - лічу будзе найлепшы варыянт, ці проста “месца найму” “логава наймітаў”
Не думаю, што трэба тут нейкія супер пераклады выдумляць.
Дарэчы, паляўнічы за галовамі ці паляўнічы на галовы? Пытаю, бо ў слоўніку так: охотник за змеями — паляўнічы на змей.
на змей (паведамленне месіць быць даўжэй за 10 знакаў)
Агулам яно, канешне, так, але ў маім выпадку гэта не зусім падыходзіць, бо тая ўстанова - хутчэй пасрэднік, чым умоўная “гільдыя наёмнікаў”. У яе няма сваіх паляўнічых, толькі фрылансеры, якія бяруць там заказы і потым вяртаюцца, каб атрымаць грошы. То бок гэта такая сабе дошка аб’яў на максімалках.
Наймакуфар ![]()
Ёсць стол заказаў - хай будзе і дошка заказаў )
Дом быту - Дом заказаў. Або домік )
нешта падобнае было ў дэдпуле, яно там так і засталося, dead pool - пул / спіс мерцвякоў.
Офіс заказаў на галовы??
Або можа як варвянт: бюро заказаў для паляўнічых за галовамі, офіс заказаў на паляванне.
І яшчэ адна ідэйка: “Выдача заказаў на галовы”
Пункт найму.
Цэнтр найму.