Вітаю! Мне партэбныя варыянты, як лепей перакласці такі тэрмін, як Blindsight:
Невялічкае відэа са спрошчанным тлумачэннем, як гэта працуе:
Мяне гэта больш цікавіць у кантэксце гульняў, таму пару прыкладаў адтуль. Як я разумею, звычайна гэта падаецца як нешта падобнае эхалакацыі.
Напрыклад, гульня Perception:
Альбо з форумаў D&D:
A monster with blindsight can perceive its surroundings without relying on sight, within a specific radius.
Creatures without eyes, such as grimlocks and gray oozes, typically have this special sense, as do creatures with echolocation or heightened senses, such as bats and true dragons.
If a monster is naturally blind, it has a parenthetical note to this effect, indicating that the radius of its blindsight defines the maximum range of its perception.
А цяпер, разабраўшыся, што гэта, вяртаемся да галоўнага пытання: а як гэта назваць? Падобнага тэрміна я не знайшоў у слоўніках. Руская вікі называе гэта «псевдослепотой», у польскай гэта «ślepowidzenie».
Папрасіў ChatGPT трохі патлумачыць на базе ангельскага артыкула вікі, ён назваў гэта «сляпым зрокам»:
Blindsight (сляпы зрок) — гэта здольнасць людзей з кортыкальнай (картыкальнай) сляпаватасцю (cortical blindness) рэагаваць на візуальныя стымулы, якія яны не ўсвядомліваюць з-за пашкоджанняў першаснай зрокавай кары (primary visual cortex, таксама striate cortex ці Brodmann Area 17). Тэрмін «blindsight» быў уведзены Лорэнсам Вайскранцам (Lawrence Weiskrantz) і яго калегамі ў артыкуле 1974 г. у часопісе Brain. Папярэдняе даследаванне дыскрымінацыйных здольнасцей картыкальна сляпога пацыента выйшла ў Nature у 1973 г.
Паказчык існавання blindsight застаецца спрэчным — некаторыя навукоўцы лічаць, што гэта проста значна зніжанае ўзроўнем свядомае бачанне.
Таксама іншы варыянт ад ШІ — «слепабачанне» — як у польскай, прычым з аргументацыяй:
У выніку, асноўныя варыянты, якія я вылучыў:
- Слепабачанне
- Псеўдаслепата
- Сляпы зрок
Што думаеце? Пакуль, насамрэч, перачытаўшы варыянты, схіляюся да слепабачання, але цікава пачытаць іншыя меркаванні. Мо таксама я чаго ўпусціў, і насамрэч ужо нехта гэтае пытанне вырашыў стогодтаму?
