Ёсць адзін выраз, які я хз, як бы можна было цікава перакласці: “at someones fingertips”. Кажуць, калі ты маеш поўны доступ да чагосць, можаш гэта кантраляваць, накшталт “whole world at your fingertips”.
Можна было б перакласці як “на кончыках тваіх пальцаў”, але лухта нейкая…
У Сушы ёсць такія прыклады:
have smth.at one’s fi ngertips
ве́даць што-н. як свае́ пяць па́льцаў
мець што-н. пад руко́й/у непасрэ́днай блі́зкасці; трыма́ць што-н. напагато́ве
Але мне здаецца, яно неяк не зусім дарэчна ў маім кантэксце
Грок піша: Фраза “at someone’s fingertips” у перакладзе на беларускую мову азначае “пад рукой”, “у даступе” або “легкадаступны”. Яна выкарыстоўваецца, каб пазначыць нешта, што лёгка даступна чалавеку, гатова да выкарыстання без асаблівых намаганняў.
Прыклад:
“She has all the information at her fingertips.”
— “Усе звесткі ў яе пад рукой.”
Дзякуй Гроку, у нейкім кантэксце гэта мае сэнс.
Але ў маім кантэксце мкжык дае іншаму мужыку доступ да бясконцай калькасці паралельных светаў у мультысусвеце і кажа яму, што ў яго цяпер усе свету at the fingertips.
Я думаю пакуль: альбо “ў тваіх руках усе мкльтысусветы” або “усе сультысусветы каля тваіх ног”. Што думае Грок пра гэта?
Вось што кажа Грок:
Выраз “at your fingertips” па-беларуску лепш перакласці як “пад рукой” або “у тваіх руках”, бо гэтыя выразы перадаюць сэнс лёгкай даступнасці і кантролю. “Каля тваіх ног” не падыходзіць, бо гэта больш літаральна і не адлюстроўвае метафарычнага значэння арыгінальнага выраза, якое азначае нешта, што знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці і гатова да выкарыстання.
Найбольш натуральны варыянт: “пад рукой”. Напрыклад, “Усё, што табе трэба, заўсёды пад рукой.”
А чат ГПТ кажа мне:
Выраз “at your fingertips” на англійскай мове азначае, што нешта лёгка даступнае, пад рукой, адразу даступнае для выкарыстання.
Пераклады:
“У тваіх руках” – гэта не зусім дакладна, бо хутчэй азначае кантроль, улада над чымсьці, а не даступнасць.
“Каля тваіх ног” – гэта вобразны выраз, але ён больш звязаны з падначаленасцю, пакорай, або размяшчэннем унізе, а не з даступнасцю.
Найбольш адпаведныя пераклады:
“Пад рукой” – звыклы і дакладны варыянт.
“Як на далоні” – калі падкрэсліваецца лёгкасць доступу і бачнасць.
“На кончыках пальцаў” – калі хочаш захаваць вобразнасць арыгіналу.
“Лёгка даступна” – калі патрэбна больш нейтральна і без метафары.
Прыклады:
All the information is at your fingertips → Уся інфармацыя пад рукой / Уся інфармацыя на кончыках пальцаў.
Яшчэ прапануе варыянт “у тваім распараджэнні”.
Занадта шмат інфармацыі…
Іранічна, але наконт “у тваім (поўным) распараджэнні” жывы перакладчык згодны са штучным інтэлектам. “У руках” таксама дастаткова, на мой погляд. Кампенсаваць можна ў іншым адрэзку.