A nation without a language is just a half of nation

Як лепей перакласці?
Мой варыянт: "людзі без роднай мовы - гэта як краіна без людзей ". Ну такое сабе.

З іншага боку, “нацыя без мовы гэта толькі палова нацыі” таксама неяк ніякавата гучыць.

Мабыць нешта накшталт “Народ/нацыя без (роднай) мовы - як без сваёй зямлі”?
Тут у нейкім сэнсе (хоць і з нацяжкай) нават захоўваецца “just half a nation”, бо агульнасць мовы і тэрыторыі - гэта частка азначэння народнасці. І калі няма што мовы, што зямлі, нацыя/народнасць ужо як бы “няпоўная”.

3 Likes